Темы

Грошай на дах не хапіла

 

За май і першую палову чэрвеня ў прадстаўніцтва “Белдзяржстраха” па Глускім раёне з заявамі аб кампенсацыі ўрону звярнуліся 36 страхавальнікаў жылля і маёмасці. Сямі гаспадарам, што мелі толькі дагаворы абавязковага страхавання, прычынены стыхіяй (навальніцай і ветрам) урон кампенсаваны толькі напалову. Астатнія 29 пацярпелых атрымалі поўныя выплаты па добраахвотных страхоўках жылля і маёмасці. Магла б на гэта разлічваць і адна жыхарка вёскі Слабодка, у якой на пачатку месяца ветрам з хаты сарвала дах. Аднак ліратальна ў мінулым годзе яна перарвала добраахвотную страхоўку жылля і заключыла толькі дагавор абавязковага страхавання.
— Паступіўшы так, наша кліентка пры наступленні страхавога выпадку страціла немалую суму грошай, — гаворыць дырэктар прадстаўніцтва “Белдзяржстрах” Генадзь Ліпскі, — па факту здарэння мы кампенсавалі толькі палову прычыненага ўрону, а будзь у яе, як і раней, дагавор добраахвотнага страхавання, мы б поўнасцю аплацілі ўсе рамонтныя работы, якія выконваў “Жылкамгас”. А гэта значна больш, чым атрымала жанчына.
Як паведамілі нам у мясцовым прадстаўніцтве “Белдзяржстраха”, былі яшчэ 10 заяў ад пацярпелых, у каго ад разгулу стыхіі пашкоджаны надворныя пабудовы, аднак гэтыя гаспадары мелі толькі дагаворы абавязковага страхавання жылля, па якіх кампенсацыя ўрону за гаспадарчыя пабудовы не прадугледжана. Таму ў названых выпадках выплаты не праводзіліся.
Т. ЛУГАВАЯ

Последние новости

Общество

22 сентября пройдет акция «День без автомобиля. Беларусь за чистый воздух»

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

Тематическая горячая линия по вопросу качества торгового обслуживания населения Могилевской области

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

«Мой народ — моя гордость!» — праздничный митинг под таким названием сегодня, 17 сентября, прошел в Глуске

17 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Делегация Глусского района участвует в праздничном мероприятии ко Дню народного единства, которое проходит в Могилёве

17 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко ориентирует на единую стратегию формирования исторической памяти

17 сентября 2025
Читать новость
Общество

Единство начинается с семьи

17 сентября 2025
Читать новость