Ключавое слова — “па-гаспадарску”


Старшыня Глускага райвыканкама Сцяпан Чачуха 12 снежня правёў нараду з кіраўніцтвам і спецыялістамі УКП “Жылкамгас”. У ліку ўдзельнікаў былі таксама намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Анцюшэня, начальнікі аддзелаў райвыканкама: жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва — Дзмітрый Кушын, арганізацыйна-кадравай работы — Алена Трыбуш, па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб — Валянціна Дзяшчэня.
“Жылкамгас” — прадпрыемства, якое забяспечвае шэраг стратэгічных накі-рункаў у жыццядзейнасці раёна. Цеплаэнергія і вада, каналізацыя і адходы, асвятленне вуліц і добраўпарадкаванне — гэта толькі частка таго, чым усе мы, жыхары, карыстаемся штодзённа. Менавіта таму такую ўвагу надае кіраўнік раёна стану жыллёва-камунальнай гаспадаркі. На жаль, адзнака, якую даў Сцяпан Чачуха рабоце спецыялістаў гэтай галіны, — нездавальняючая. І шмат у чым, па словах старшыні райвыканкама, паўплывалі тут скаргі на камунальнікаў, што паступілі да яго ад грамадзян. Нароўні з гэтым незадаволенасць выклікаюць якасць і тэмпы будаўнічых і рамонтных работ, стан вуліц, дарог, двароў, дзіцячых пляцовак і іншае.
Працяг матэрыяла чытайце ў газеце “Радзіма” № 96 ад 18 снежня 2018 года.