Не лесам адзіным

У Глускім лясгасе ў 2014 годзе плануюць вырабіць таварнай прадукцыі на 28 мільярдаў рублёў, а па аб’ёме рэалізаванай прадукцыі выйсці на 154 працэнты да ўзроўню 2013 года, рэнтабельнасць павінна скласці 7 працэнтаў. Аб’ём экспартных паставак плануецца давесці да мільёна 533 тысяч долараў ЗША, а сярэднямесячную зарплату работнікаў — да 4 мільёнаў 600 тысяч рублёў. Акрамя таго, на прадпрыемстве ў гэтым годзе запланавана пабудаваць кантору для Каткаўскага лясніцтва, завяршыць будаўніцтва лазні ў доме паляўнічага, таксама будзе набывацца шматаперацыйная тэхніка, якая дазволіць замяніць у лесе працу 10 — 15 чалавек. Усяго ж на развіццё вытворчасці ў мясцовым лясгасе сяголета будзе выдзелена больш за 5 мільярдаў 800 мільёнаў рублёў.