Темы

Прадпрыемства шукае інвестараў

Прадпрыемства шукае інвестараў

Сезонны характар пладова-ягаднай сыравіны, якая праходзіць праз цэх замарозкі Глускага райпо, абумоўлівае і сезонны характар работы гэтага прадпрыемства. І калі летам і восенню цэх працуе пад поўную загрузку, выкарыстоўваючы ўсе свае праектныя магутнасці (ён разлічаны на перапрацоўку 870 тон прадукцыі), то ў зімова-вясенні перыяд тут адчуваецца непажаданае зацішша. Каб прадпрыемства працавала стабільна круглы год, неабходны значныя пераўтварэнні.
— Мы бачым тры шляхі вырашэння праблем на цэху замарозкі, — адзначае старшыня праўлення Глускага райпо Сяргей Зубчонак, — працаваць на гэтым жа абсталяванні, але на так званай “давальчай” сыравіне, магчыма, пры стварэнні сумеснага прадпрыемства; пасадзіць і вырошчваць сады і ягаднікі на месцы; будаваць другую чаргу цэху для замарозкі агародніны — з новымі тэрыторыямі, новым абсталяваннем, інжынернымі сеткамі і халадзільнікамі для захоўвання прадукцыі. Гэты апошні варыянт найбольш затратны па грашах, па папярэдніх падліках, ён патрабуе каля 60 мільярдаў рублёў. Зараз вядзецца актыўны пошук інвестараў, літаральна на днях прыязджалі прадстаўнікі французскай і расійскай фірмаў, знаёміліся з сітуацыяй на месцы, будуць рабіць разлікі, разглядаць варыянты.
Зараз жа пэўным выйсцем для калектыву цэху глыбокай замарозкі з’яўляецца цыбуля. Так, так, звычайная цыбуля, яе закупліваюць у суседнім Акцябрскім раёне, замарожваюць і рэалізоўваюць па заяўках мясакамбінатаў. У асноўным прадукцыя глускіх перапрацоўшчыкаў запатрабавана Магілёўскім і Аршанскім мясакамбінатамі. Цяпер попыт на яе вялікім не назавеш, у месяц замарожваюць і прадаюць ад 5 да 8 тон, а вось вясной, калі свая назапашаная сыравіна ў харчавікоў скончыцца, больш запатрабаванай будзе менавіта замарожаная агародніна. У перапынках паміж апрацоўкай і замарозкай цыбулі работнікі цэху займаюцца дробнай фасоўкай для рознічнай сеткі замарожаных ягад, дарэчы, іх засталося ўжо нямнога, штосьці каля 10 тон.

Последние новости

Актуально

Про путевки в санаторий

21 мая 2025
Читать новость
Культура

Успаміналі Фёдара Янкоўскага. Цікавая творчая сустрэча адбылася ў сярэдняй школе № 1 Глуска

21 мая 2025
Читать новость
Образование

Как в Глусском районе организуют летнюю оздоровительную кампанию 

21 мая 2025
Читать новость
Образование

Што было б, каб не Яўгенія?! Ад чаго пяцікласніца выратавала суседскую бабулю

21 мая 2025
Читать новость
Актуально

Свой взгляд. Выводы о выборах

21 мая 2025
Читать новость
Происшествия

Автономный пожарный извещатель спас жизнь двум мужчинам

20 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем