Темы

Пытанне аб павелічэнні ставак падатку на нерухомасць і зямельнага падатку для фізічных асоб было разгледжана на нечарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў

Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь” з 1 студзеня гэтага года мясцовым Саветам дэпутатаў дадзена права павялічваць або памяншаць стаўкі падатку на нерухомасць і зямельнага падатку асобным катэгорыям плацельшчыкаў. Прычым змяненне падатку прадугледжана не больш як у два з паловай разы. Прапанова аб павелічэнні падатку на нерухомасць і зямельнага падатку і была вынесена на разгляд дэпутатаў. Пры гэтым, як патлумачыла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Іна Глаз, пры павелічэнні ставак названых падаткаў у два з паловай разы дадатковыя паступленні ў бюджэт раёна складуць больш за 650 мільёнаў рублёў. Заслухаўшы інфармацыю, падрыхтаваную фінансавым аддзелам, і тлумачэнні старшыні раённага Савета дэпутатаў Андрэя Баброўніка, дэпутаты прагаласавалі за павелічэнне падаткаў у два з паловай разы.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Общество

Осенний призыв

8 сентября 2025
Читать новость
Происшествия

Подводная рыбалка на реке Птичь закончилась трагедией

8 сентября 2025
Читать новость
АПК

Урожай зерна в Беларуси превысил 8,9 миллиона тонн

8 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко подарил лидерам ШОС белорусский картофель и рапсовое масло

8 сентября 2025
Читать новость
Творческие проекты

Глушчына. Ад вызвалення да Перамогі

8 сентября 2025
Читать новость
Общество

Наши люди. Мастер по техническому обслуживанию и ремонту внутренних газопроводов и внутридомового газового оборудования Глусского района газоснабжения Игорь Антюшеня

7 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем