Темы

Змяненні ў бюджэце

На мінулым тыдні на нечарговай сесіі раённага Савета былі ўнесены змяненні ў раней прынятае рашэнне раённага Савета дэпутатаў “Аб раённым бюджэце на 2015 год”. Такая неабходнасць звязана з тым, што ў 2014 годзе за кошт бюджэтных сродкаў вялося будаўніцтва 60-кватэрнага жылога дома па дзяржаўным заказе. Раённы выканаўчы камітэт правёў работу па размеркаванні пабудаванага жылля сярод грамадзян, маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і маючых права на атрыманне льготнага крэдыту. У выніку 59 кватэр  было выкуплена. Згодна з Указам Прэ-зідэнта № 215 крэдыт за нявыкупленую кватэру і працэнты за яго карыстанне выплачвае бюджэт. На гэтую мэту і спатрэбілася выдаткаваць 530 мільёнаў. Заслухаўшы інфармацыю, з якой па гэтым пытанні выступіла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Іна Глаз, дэпутаты прагаласавалі за прыняцце прапанаванага рашэння па вы-дзяленні з бюджэту названай сумы для пагашэння крэдыту і працэнтаў за карыстанне крэдытнымі сродкамі.

Такім чынам, набытую трохпакаёвую кватэру райвыканкам зможа выкарыстоўваць як камерцыйнае жыллё або прадаць яе праз аўкцыён.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

 

Последние новости

Культура

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 13—14 сентября

12 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Скоро ли введут цифровой белорусский рубль, прокомментировали в Нацбанке

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Пионеры Глусчины отпраздновали 35-летие самоопределения Белорусской республиканской пионерской организации

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

О работе следователя узнали в Глусском райотделе СК

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: нужно мобилизовывать и объединять людей для благоустройства Минска

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

12 сентября — День сотрудника органов предварительного следствия. Поздравление руководства района

12 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем