Темы

На радасць сабе і людзям

На радасць сабе і людзям

Не двор, а дзівосны рай — скажа кожны, гледзячы на раскошна квітнеючыя ружы ў агародзе сям’і Карпачовых. У Завалочыцах гэта адна з маляўнічых мясцін, якая вабіць вока. Ды як можа быць інакш, калі хата з такой прыгажосцю стаіць якраз на цэнтральнай вуліцы Ульяна Рыбака. Кожны прахожы альбо падарожны не можа не павярнуць галаву ўбок, каб  палюбавацца хвілінку на дагледжаны агародчык. А мне дык наогул пашчасціла не нейкую там хвілінку, а мо цэлую гадзіну правесці сярод такога хараства. Людміла Паўлаўна гасцінна запрасіла зайсці, і я з радасцю прыняла яе прапанову. Тым больш што жанчыну гэту ведаю даўно, яшчэ па тых часах, калі яна працавала ў саўгасе “Завалочыцы” тэхнікам-асемянатарам, але тады я і не здагадвалася, якая гэта творчая натура, які цікавы чалавек са сваім бачаннем свету.

— Па-сапраўднаму заняцца любімай справай змагла толькі пасля выхаду на пенсію, — кажа Людміла Паўлаўна. — Шмат з’явілася вольнага часу, і бавіць яго дарма не стала. Для душы вырошчваю ружы, якіх у кветніку зараз больш за пяцьдзясят. Чаранкую сама, таму яны атрымліваюцца такія пышныя і нават раскошныя. З ахвотай займаюся таксама іншымі кветкамі. Стараюся ствараць кампазіцыі, каб вока радавалі і сэрца супакойвалі. Але што б я адна змагла без дарадчыка і памочніка — майго мужа, які ва ўсім мяне падтрымлівае і дапамагае.

Пра тое, што Алег Барысавіч прымае самы непасрэдны і актыўны ўдзел у стварэнні хараства вакол дома, шмат гаварыць не трэба. Яго рук драўляныя скульптуры, буслы ў гняздзе, шыкоўныя пальмы і кветкі з пластыкавых бутэлек — усё гэта эстэтычна ўпісалася ў агульны пейзаж агародчыка. Дарэчы, не адзінымі кветкамі жыве гэта сям’я. Людміла Паўлаўна яшчэ і спраўная і запаслівая гаспадыня. На акуратна пасаджаных градках у яе растуць цыбуля, агуркі, памідоры… Словам, усё тое, што дазволіць падтрымаць харчовую бяспеку сям’і зімой.

Апавядаючы пра Карпачовых, нельга абысці маўчаннем і той факт, што гаспадыня з аднолькавым поспехам і майстэрствам праяўляе свой талент і ў вязанні. Упершыню яе работы давялося пабачыць падчас пасяджэння клуба “Залатыя гады”, створанага пры Завалочыцкім СДК. Вязаныя кофты, світары з мудрагелістымі ўзорамі, ды такімі, што вачэй не адвесці. Менавіта вязанне становіцца яе зімовым хобі, якое не дае сумаваць і ад якога яна таксама атрымлівае маральнае задавальненне. 

Душа радуецца, калі маеш знаёмства з такімі людзьмі. Я размаўляла з гэтай працавітай сям’ёй, і было такое пачуццё, што мы ўжо даўно і добра знаёмыя. Гэтаму спрыялі атмасфера цеплыні і дабрыні, якія панавалі вакол, і іх сялянская шчырасць. Час быў развітвацца, а я не спяшалася, і вельмі добра, бо гаспадары паказалі мне яшчэ адну іх рукатворную работу. У старой хаце кухонныя шкафчыкі былі аздоблены рознакаляровымі кветкамі, выразанымі з бляшаначак з-пад розных напояў. Незвычайна і прыгожа. Падумалася: колькі яшчэ задумак і планаў маюць Карпачовы і чым могуць яшчэ калі-небудзь здзівіць? А яно так абавязкова і будзе, бо не прывыклі гэтыя людзі сядзець склаўшы рукі. У іх ёсць устойлівае жаданне свае мілыя захапленні і арыгінальныя ідэі ператвараць у жыццё. На радасць сабе і людзям.

 Вольга ЧУЧВАЛ

Фота аўтара


Последние новости

Духовность

Встреча в Свято-Богоявленском храме Глуска

5 мая 2024
Общество

5 мая — День печати

5 мая 2024
Общество

ПАСХАЛЬНОЕ ПОСЛАНИЕ ЕПИСКОПА БОБРУЙСКОГО И БЫХОВСКОГО СЕРАФИМА

5 мая 2024
Происшествия

Возле деревни Згоды Глусского района нашли снаряд времен войны

4 мая 2024
Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Общество

Лагатып да 100-годдзя з дня ўтварэння Глускага раёна выбраны

4 мая 2024
Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024