Темы

Праз тыдзень у Заеліцы

Раённым выканаўчым камітэтам прынята рашэнне аб правядзенні фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2015”, распрацавана таксама і палажэнне аб правядзенні гэтага свята. Яно праводзіцца для таго, каб падвесці вынікі і ўзнагародзіць пераможцаў раённых спаборніцтваў за своечасовае і якаснае правядзенне вясенняй сяўбы, на ўборцы ўраджаю рапсу, зерневых і зернебабовых культур. А разам з гэтым “Дажынкі” — гэта яшчэ і папулярызацыя лепшых традыцый і дасягненняў працаўнікоў вёскі, цікавая арганізацыя іх вольнага часу. І для гэтага падрыхтавана разнастайная культурная праграма, у святочным канцэрце прымуць удзел усе сельскія ўстановы культуры. Для дзяцей будзе асобная праграма, гульнявая, гасцей свята парадуе разнастайнасцю выстава вырабаў мясцовых умельцаў — ад дзяцей да сапраўдных майстроў. Як паведамілі нам у аддзеле эканомікі райвыканкама, на “Дажынках” будзе арганізаваны вялікі гандлёвы кірмаш, акрамя мясцовых кулінараў, туды запрошаны ААТ “Славянка”, “Бабруйсктрыкатаж”,  парфумерна-касметычная фабрыка “Сонца”, бабруйскія мясакамбінат, завод раслінных алеяў, камбінат хлебапрадуктаў, іншыя вытворцы.

Не менш насычанай будзе спартыўная праграма свята: тут і перацягванне каната, і паказальныя выступленні таэквандзістаў, армрэслінг, дартс, гіравы спорт, турнір па валейболе сярод жанчын і міні-футбол сярод каманд СВК. Дарэчы, у сельгасарганізацыях рыхтуюцца не толькі перадавікі і спартсмены, там прадумваюць, як найлепш і цікавей арганізаваць свае падвор’і, чым здзівіць гледачоў і прывабіць пакупнікоў.

Свята працаўнікоў сяла, якое сяголета праводзіцца ў Заеліцы, цэнтральнай сядзібе СВК “Калгас “Слаўгарадскі”, абяцае быць масавым мера-прыемствам: плануемая колькасць толькі афіцыйна запрошаных удзельнікаў — 450 чалавек, але Заеліца гатова гасцінна сустрэць і прыняць усіх жадаючых. Дарэчы, для іх дастаўкі 11 верасня будзе арганізаваны рух дадатковага аўтобуса. Час яго адпраўлення і кошт білета, як і падрабязную праграму свята, чытайце ў наступным нумары раённай газеты, на яе афіцыйным сайце, а таксама ў нашай групе “ВКонтакте”.

Т. ЛУГАВАЯ

Последние новости

Общество

Справимся сообща: коммунальные службы и волонтеры вместе устраняют последствия стихии. Фото

10 июля 2025
Читать новость
Власть

Исаченко: к ликвидации последствий грозового фронта привлечены дополнительные ресурсы и силы

10 июля 2025
Читать новость
Общество

В агрогородке Турино прошел сельский сход. Фоторепортаж

10 июля 2025
Читать новость
Происшествия

Две ночи в лесу провел мужчина, заблудившийся в Бобруйском районе

10 июля 2025
Читать новость
Спорт

На чемпионате Беларуси в байдарке-двойке на 500 метров победу одержали Худенко и Литвинчук

10 июля 2025
Читать новость
Общество

Грозы, ливни, местами град: оранжевый уровень опасности сохраняется на 11 июля в Могилевской области

10 июля 2025
Читать новость