Темы

Быў у Глуску семінар

Быў у Глуску семінар

Абласны семінар з удзелам першых намеснікаў старшынь раённых спажывецкіх таварыстваў па гандлі і начальнікаў прадпрыемстваў грамадскага харчавання прайшоў 15 верасня на базе Глускага райпо. Кіраваў работай семінара намеснік старшыні Магілёўскага аблспажыўсаюза па гандлі Сяргей Шчэрбіч, а галоўнай мэтай выязнога мерапрыемства было падвядзенне вынікаў работы галіны за 8 месяцаў гэтага года. Калектыўнай гутарцы папярэднічала наведванне некаторых аб’ектаў Глускага райпо.

Магазін “Родны кут”, што па вуліцы Кірава, першым сустракаў абласную дэлегацыю. Карыстаючыся тым, што ў яе складзе прадстаўнікі ўсіх раённых спажывецкіх таварыстваў Магілёўшчыны, і тым, што гэта зручная нагода прадставіць ім выпускаемую прадукцыю, свае выставы-дэгустацыі тут наладзілі Магілёўскі мясакамбінат, кампанія “Санта Брэмар” і Магілёўская малочная кампанія “Бабушкина крынка”. І хаця прадукцыя ўсіх гэтых вытворцаў даволі шырока прадстаўлена на паліцах глускіх магазінаў, Сяргей Шчэрбіч заўважыў, што не паўсюдна вытрымліваецца асартыментны пералік тавараў, аб чым сведчыць няпланавае наведванне аднаго з мясцовых магазінаў, які не значыўся ў праграме семінара.

Да нядаўняга часу ў Глускім раёне не было летняга кафэ, яно з’явілася толькі ў гэтым годзе, на пляцоўцы каля рэстарана “Пціч”, і амаль адразу знайшло сваіх наведвальнікаў, яго сярэдні таваразварот за месяц складае 80 мільёнаў рублёў (за жнівень выйшла 120 мільёнаў). Як расказаў удзельнікам семінара старшыня Глускага райпо Сяргей Зубчонак, мэбля для летняга кафэ зроблена сіламі самаго райпо, прычым упор быў на антывандальныя якасці сталоў і лавак — іх нялёгка ўзняць, вынесці або паламаць, усё зроблена надзейна і павінна праслужыць працяглы тэрмін. У цэлым жа затраты на адкрыццё летняга кафэ “Сустрэча” склалі 80 мільёнаў рублёў, а яго работа прыносіць прыбытак большы, чым рэстаран.

Патрабаваннем часу стала адкрыццё ў Глуску спецыялізаванага магазіна “Мясная лаўка”, і пакупнікі заходзяць сюды, праўда, часцей за ўсё пад прывоз прадукцыі, а ў большасці выпадкаў глушчане купляюць мяса на базары — так прывыклі, так лічаць больш зручным для сябе, таму райпо свіным розрубам гандлюе і там, і даволі паспяхова — рэалізацыя даходзіць да пяці тон у месяц. Што ж да “Мясной лаўкі”, то тут, на думку прадстаўніка аблспажыўсаюза, недастаткова шырокі асартымент прадукцыі, як сала і мяса, так і мясных паўфабрыкатаў, і ў гэтым адна з прычын зніжэння таваразвароту за 8 месяцаў.

Акрамя пералічаных аб’ектаў, удзельнікі абласнога семінара наведалі магазіны мясцовага райпо ў аграгарадку Клетнае і “Прамтавары” (былы ўнівермаг) у Глуску. Выніковае пасяджэнне адбылося ў кінатэатры “Арыён”, у яго рабоце прыняла ўдзел намеснік старшыні Глускага райвыканкама па эканоміцы Алена Булатоўская.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Актуально

Чтобы защитить свой урожай

2 мая 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Брянская наступательная операция

2 мая 2024
Общество

Белорусская партия «Белая Русь» отмечает первую годовщину

2 мая 2024
Общество

Учатся помогать. Слет юных спасателей-пожарных прошел в Глуске

1 мая 2024
Общество

Толокою. Уроженцы Ольницы организовали субботник на сельском кладбище

1 мая 2024
Актуально

1 мая — Праздник труда

1 мая 2024
Общество

В память о чернобыльской трагедии

30 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Слово делегату ВНС Олегу Дьяченко

30 апреля 2024
Актуально

Какой будет новая Военная доктрина Беларуси. Хренин раскрыл подробности документа

30 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Власть

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024