Темы

Дэкрэт па ўкладах накіраваны на фарміраванне доўгатэрміновай рэсурснай базы

Дэкрэт нумар 7 “Аб прыцягненні грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты)” накіраваны на фарміраванне банкамі Беларусі доўгатэрміновай рэсурснай базы. Аб гэтым 20 лістапада ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення рэгулявання банкаўскіх аперацый Нацыянальнага банка Беларусі Ілона Лядніцкая.

“Прыняцце дэкрэта нумар 7 накіравана на фарміраванне банкамі Беларусі доўгатэрміновай рэсурснай базы і больш эфектыўнае яе выкарыстанне”, – адзначыла кіраўнік упраўлення.

Адказваючы на пытанне, чаму зроблена адрозненне ў частцы выплаты падаходнага падатку для ўкладаў у беларускіх рублях і валюце, яна падкрэсліла: “Гэта адрозненне мае на мэце стварэнне больш прывабных умоў для ўкладаў у беларускіх рублях і стымуляванне зберажэнняў у нацыянальнай валюце”.

Паколькі грашовыя сродкі, што размяшчаюцца ў банках ва ўклады на кароткатэрміновай аснове і на бягучых рахунках, па сваёй сутнасці не маюць ашчаднай функцыі, ільгота па падаходным падатку на працэнтныя даходы ад размяшчэння такіх грашовых сродкаў адмяняецца, растлумачыла Ілона Лядніцкая. Пры фактычным размяшчэнні грашовых сродкаў ва ўклады на доўгатэрміновай аснове, гэта значыць на тэрмін большы за адзін год у беларускіх рублях і большы за два гады ў замежнай валюце, ільгота па падаходным падатку захаваецца.

Прэзідэнт Беларусі 11 лістапада 2015 года падпісаў дэкрэт нумар 7 “Аб прыцягненні грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты)”. Дакумент прадпісаў з 12 лістапада ўвядзенне банкамі безадзыўных банкаўскіх укладаў, пры якіх датэрміновае вяртанне па ініцыятыве ўкладчыка не прадугледжваецца. Таксама, згодна з дэкрэтам, з 1 красавіка 2016 года падаходным падаткам будуць абкладацца працэнтныя даходы, атрыманыя фізічнымі асобамі пры размяшчэнні грашовых сродкаў на бягучых банкаўскіх рахунках і ва ўкладах на тэрмін меншы за 1 год – у беларускіх рублях, меншы за 2 гады – у замежнай валюце.

Последние новости

Общество

Легкий заработок — тяжелые последствия. Отвечает участковый инспектор милиции

4 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Глуск продолжает праздновать День Независимости

3 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Празднование Дня Независимости в Глуске. Фоторепортаж

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Поздравление Олега Дьяченко с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем Независимости Республики Беларусь! Поздравление от руководства района

3 июля 2025
Читать новость
Власть

Анатолий Исаченко поздравляет с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость