Темы

Журналіст і салдат Елісей Ціцішын

Журналіст і салдат Елісей Ціцішын

У гэтым годзе газеце “Радзіма” споўнілася 85 год. Пасляваенную яе гісторыю мы ведаем дасканала, а вось імёны тых, хто працаваў над артыкуламі ў 30-я гады, амаль невядомыя. Але глушчане — людзі неабыякавыя да гісторыі роднага краю, таму і дзеляцца з намі цікавымі фотаздымкамі, фактамі, асабліва калі яны маюць непасрэднае дачыненне да раёнкі. Так, жыхарка Глуска Вольга Гааг расказала нам пра свайго дзядулю Елісея Фёдаравіча Ціцішына, які ў другой палове 30-х гадоў працаваў адказным сакратаром Глускай раённай газеты, якая тады называлася “Сцяг калектывізацыі”.

Гэта быў час, калі ў савецкім грамадстве адбываліся вялікія перамены ў галіне культуры і адукацыі — стваралася новая сацыялістычная культура, ліквідавалася непісьменнасць, асабліва сярод сельскага насельніцтва. З вялікіх гарадоў у глыбінку, на дапамогу ў культурных пераўтварэннях, пасылалі рабочых і інтэлігенцыю. Вось такім чынам і Елісей Фёдаравіч з Ленінграда трапіў у Глуск. Жыць і працаваць у маленькім мястэчку было нязвыкла, але Елісей не баяўся ніякіх цяжкасцей. Тут, у Глуску, ён сустрэў сваё вялікае каханне — дзяўчыну Анастасію, мала-дзенькую настаўніцу беларускай мовы. Праз некаторы час і вяселле справілі. А ў ноч з 31 снежня 1940 года на 1 студзеня 1941 года роўна ў 12 гадзін у іх нарадзіўся сынок Віталь. На працягу гэтых сутак у глускім раддоме з’явілася 12 хлопчыкаў і аніводнай дзяўчынкі. Акушэркі гаварылі: “Не к дабру гэта, мабыць, вайна будзе”.

— Пасля таго як аб’явілі, што пачалася вайна, — расказвае Вольга, — дзядуля Елісей адразу пайшоў у ваенкамат і запісаўся добраахвотнікам на фронт. З таго часу бабуля нічога не ведала пра мужа. І толькі ў 1944 го-дзе, пасля вызвалення Беларусі, яна атрымала пахавальную і ліст ад яго баявога сябра. З гэтага пісьма бабуля і дазналася, дзе і як ваяваў яе муж. Як кажуць у народзе, вочы выплакала — зрок вельмі пагоршыўся. Хаця і самой жылося ў акупацыі з маленькім сынам несалодка.

Вось што пісаў у сваім лісце баявы сябар Елісея Якаў Зарэцкі: “Паважаная Анастасія Рыгораўна, вашага мужа я ведаў яшчэ да вайны, паколькі мы з ім былі калегамі. У ліпені 1941 года мы трапілі ў адну часць, адну стралковую дывізію, якая фарміравалася ў Мцэнску Арлоўскай вобласці, куды мы дайшлі пешшу з Палесся. Затым нас накіравалі ў Крым, дзе мы ваявалі да лістапада 1941 года. Ён вельмі перажываў за вас і за сына. Праз год лёс разлучыў нас. Елісея прызначылі сакратаром газеты “Гвардзеец” 32-й гвардзейскай дэсантнай дывізіі Паўночна-Каўказскага фронту, дзе ён даслужыўся да    звання маёра”.

Вядома, што Вялікая Айчынная вайна ішла не толькі на франтах. Значная роля ў барацьбе з праціўнікам адводзілася друкаванаму слову, дакладней, газетам, лістоўкам. Служба ваеннага журналіста не з лёгкіх, і Елісею Фёдаравічу часта прыходзілася рызыкаваць жыццём, каб у тэрмін дастаўляць матэрыялы аб падзеях на фронце і героях, якія адзначыліся ў баях з фашыстамі. За час службы журналіст быў двойчы паранены і кантужаны, пры гэтым ён як мага хутчэй выпісваўся са шпіталя і вяртаўся ў дывізію. У лютым 1943 года Елісей атрымаў першую ўзнагароду — медаль “За баявыя заслугі”. А ў кастрычніку 1943 года — ордэн Чырвонай Зоркі. Вось як апісваецца яго подзвіг ва ўзнагародным лісце: “В период боев за высоту Героев, за Крымскую товарищ Титишин все время находился с войсками на передовой, брал материал для газеты. В боях за Тамань он также все время был на передовой и вместе с подразделениями прошел весь путь от Киевской косы до косы Чушка, обеспечивая газету свежими материалами. Часто под ожесточенным огнем противника пробирался в передовые роты, чтобы организовать для газеты ценный материал”.

Ордэнам Айчыннай вайны Елісей Фёдаравіч узнагароджаны пасмяротна: “Участвуя в высадке десанта на Керченский полуостров, он до последней минуты честно и бесстрашно выполнял свой долг — находился в передовых частях, обеспечивая газету оперативным материалом”. Выконваючы заданне камандавання, 18 студзеня 1944 года Елісей Фёдаравіч загінуў. Пахаваны ў горадзе Керч у брацкай магіле.

Вось так, да апошняй хвіліны карэспандэнт глускай раённай газеты “Сцяг калектывізацыі” Елісей Ціцішын быў верны сваёй журналісцкай справе і Радзіме.

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота з архіва сям’і Гааг

Последние новости

Общество

В Беларуси вступили в силу изменения в ПДД — что важно знать

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Команда Глусской ДЮСШ стала третьей в первенстве области в программе спартакиады ДЮСШ по гандболу среди юношей

10 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко наделил МВД полномочиями на подписание конвенции ООН против киберпреступности

10 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Прибор, который защитит от удара током

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Глусский РОВД. Ответственность за незаконное хранение оружия

9 сентября 2025
Читать новость
Здоровье

ГРАФИК прохождения флюорографического обследования работников сельхозорганизаций Глусского района

9 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем