Тое, што глускія кандытары не займаліся выпускам сваёй прадукцыі каля месяца, адчулі не толькі яе заўзятыя аматары, але і многія местачкоўцы, калі перад жаночым святам не ўбачылі на паліцах магазінаў традыцыйна смачных тортаў. Яно і сапраўды, працаваць у старым памяшканні ўжо не было магчымасці (перш за ўсё па санітарных нормах), а ў новым завяршаўся рамонт і майстраванне абсталявання, таму давялося крыху пачакаць — і кандытарам, і пакупнікам. Зрэшты, глушчане не засталіся без кандытарскіх вырабаў, аднак многім больш даспадобы менавіта мясцовая прадукцыя, бо ў ёй няма штучных дабавак, усе інгрэдыенты натуральныя, а гэта зараз многімі цэніцца. Чаму пра гэта так падрабязна? Ды таму, што выпуск кандытарскіх вырабаў — даволі важная састаўляючая частка ўсёй сістэмы грамадскага харчавання райспажыва, і ў плане атрымання прыбыткаў, і ў плане задавальнення пакупніцкага попыту. Вось чаму, калі абноўлены кандытарскі цэх быў цалкам падрыхтаваны да пачатку работы, на яго адкрыццё прыехалі старшыня Глускага раённага выканаўчага камітэта Юрый Дымша, старшыня праўлення Магілёўскага абласнога спажывецкага таварыства Сяргей Шуркала і старшыня Глускага райспажыва Сяргей Зубчонак, каментарыі па ходу знаёмства з вытворчасцю давалі спецыялісты ўчастка (на здымку). Найперш трэба сказаць, што на рамонт і набыццё абсталявання раённым спажывецкім таварыствам было выдаткавана больш за 300 мільёнаў рублёў, і цяпер умовы ў кандытарскім цэху адпавядаюць усім патрабаванням для падобнай вытворчасці, усе заўвагі санітарнай службы, па словах спецыялістаў, улічаны, недахопы ўхілены. З мадэрнізацыяй вытворчасці працэс выпякання кандытарскіх вырабаў стаў на сучасныя рэйкі. Праўда, і ручной працы тут яшчэ даволі, заўважае майстар Лідзія Галамака, ды з умелымі і спрактыкаванымі рукамі членаў брыгады гэта не праблема. Ганна Грамыка, Іна Дзяшко, Таццяна Рытвінская, Валянціна Піліповіч — спецыялісты вопытныя, усе кандытары 4 і 5 разрадаў, так што і за якасць прадукцыі можна не хвалявацца, і плануемая колькасць (да 10 тон вырабаў у месяц) ім па сілах. На тое, каб увайсці ў свой звыклы рабочы рытм і поўнасцю наладзіць вытворчы працэс, спатрэбіцца нейкі час, але зусім хутка глушчане змогуць пакаштаваць увесь іх даволі шырокі асартымент. У тым ліку і знакамітыя глускія торты толькі з натуральных прадуктаў. Да таго ж, па словах Сяргея Шуркалы, далёка не ва ўсіх раёнах вобласці ёсць магчымасць выпякаць крэмавыя кандытарскія вырабы. А раз так, то гэта глуская прадукцыя будзе карыстацца попытам і за межамі раёна. І гэта добра: суседзям салодкія пачастункі, нам — значныя прыбыткі.
Т.ЛУКАШЭВІЧФота І.ГРАМЫКІ
Теги
Последние новости
Общество
Праздник 1 Мая в Глуске. Для детей и взрослых
1 мая 2025
Общество
Велопробег “Мы вместе!” в Глуске. Фоторепортаж
1 мая 2025
Общество
Глуск празднует Первомай!
1 мая 2025
Общество
Поздравление Олега Дьяченко с Праздником труда!
1 мая 2025
Власть
1 мая — Праздник труда. Поздравление от руководства района
1 мая 2025
Общество
Могилевская область на Республиканской доске Почета!