Темы

На рынку працы Беларусі занадта многа эканамістаў, у дэфіцыце – медыкі

На рынку працы Беларусі занадта многа эканамістаў, у дэфіцыце – медыкі. Аб гэтым сведчыць аналіз попыту і прапанавання па прафесіях, запатрабаваных на рынку працы рэспублікі, паведамілі ва ўпраўленні палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Аналагічная сітуацыя была і тры гады таму: сярод працазалішніх і працанедастатковых прафесій лідары засталіся ранейшымі. Захоўваецца на рынку працы краіны не толькі структурны, але і тэрытарыяльны дысбаланс попыту і прапанавання рабочай сілы.

На 1 снежня 2015 года ў гарадской мясцовасці статус беспрацоўнага быў у 18 урачоў, а патрэбнасць у іх (зыходзячы з колькасці вакансій, заяўленых наймальнікамі ў службу занятасці) у 76 разоў большая – 1 тыс. 366. Для 9 беспрацоўных фельчараў таксама прапаноўваўся вельмі шырокі выбар рабочага месца ў гарадах – 252 прапановы аб працаўладкаванні, для 5 беспрацоўных фельчараў-лабарантаў – 278 вакансій, на 1 правізара прыпадала 103 вакансіі, на 1 рэнтген-лабаранта – 94, на 3 беспрацоўных фармацэўтаў – 96 свабодных рабочых месц. Наймальнікі заявілі аб 73 вакантных месцах для акушэрак, беспрацоўных з такой спецыяльнасцю ў спісах службаў занятасці наогул не было. Попыт наймальнікаў на медыцынскіх сясцёр у гарадской мясцовасці ў 40 разоў перавышаў прапанаванне: на 1 тыс. 812 вакансій умоўна прэтэндавалі 45 чалавек з адпаведнай сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.

Дарэчы, медыкі ў дэфіцыце не толькі ў гарадах, але і ў вёсцы. У сельскай мясцовасці не хапае 99 урачоў і 134 медсястры, а на ўліку па беспрацоўі знаходзяцца толькі 3 медсястры і ніводнага ўрача-спецыяліста.

Запатрабаваны не толькі работнікі сферы аховы здароўя, але і адукацыі. У гарадах былі свабодны 130 рабочых месц для выхавальнікаў дашкольных устаноў – пры 23 беспрацоўных з адпаведным дыпломам. На кожную вакансію настаўніка прэтэндавалі 2 беспрацоўныя выкладчыкі (пры 46 вакансіях – 95 чалавек, якія знаходзяцца на ўліку). У гарадской мясцовасці адчуваецца няхватка галоўных інжынераў, інжынераў-праграмістаў, інжынераў-тэхнолагаў. А вось менеджэраў – залішне (122 беспрацоўныя на 77 вакансій). Цяжка знайсці ў горадзе рабочае месца эканамістам, бухгалтарам, юрыстам. На 1 снежня 2015 года ў органах па працы, занятасці і сацабароне зарэгістраваны 402 беспрацоўныя гараджаніны з дыпломам эканаміста, патрэбнасць наймальнікаў у іх – толькі 72 (прапанаванне ў 5,6 раза перавышае попыт на гэтых спецыялістаў). Канкурэнцыя назіраецца і сярод іншых саіскальнікаў: 560 дыпламаваных беспрацоўных бухгалтараў умоўна прэтэндуюць на 270 вакансій бухгалтара і галоўнага бухгалтара, 234 беспрацоўныя юрысты, юрысконсульты – на 59 адпаведных вакансій.

Структура попыту і прапанавання па рабочых спецыяльнасцях значна змянілася. Напрыклад, тры гады таму наймальнікі ў гарадах адчувалі вострую патрэбнасць у вадзіцелях аўтамабіля, цеслярах, мулярах, тынкоўшчыках, слесарах, электрагазазваршчыках і інш., цяпер колькасць беспрацоўных з гэтымі спецыяльнасцямі перавышае колькасць заявак наймальнікаў. У гарадской мясцовасці значна менш вакансій, чым беспрацоўных па такіх прафесіях, як дарожны рабочы, кладаўшчык, маляр, прадавец, сталяр, токар і інш.

Як сведчыць аналіз балансу попыту і прапанавання ў вёсцы, у фаворы ў наймальнікаў аграномы – на 12 беспрацоўных на 1 снежня мінулага года прыпадала 99 вакансій. У прыярытэце для сельскіх наймальнікаў застаюцца галоўныя ветурачы (3 беспрацоўныя на 110 вакансій), заатэхнікі, галоўныя заатэхнікі, заатэхнікі-селекцыянеры (на 12 беспрацоўных – 326 прапаноў рабочага месца), інжынеры, галоўныя інжынеры (39 і 141), бухгалтары, галоўныя бухгалтары (79 і 120). Адносна эканамістаў і юрыстаў былы сельскі дэфіцыт кадраў страціў вастрыню: на 37 беспрацоўных эканамістаў – 43 вакансіі, на 22 юрысты – 38 прапаноў рабочага месца.

Сярод самых запатрабаваных рабочых прафесій у сельскай мясцовасці – трактарыст-машыніст сельскагаспадарчага профілю (на 52 беспрацоўныя 217 вакансій), аператар машыннага даення (93 і 432), арматуршчык (4 і 64), а вось вадзіцеляў аўтамабіля стала вельмі шмат (на 134 вакансіі – 231 беспрацоўны), як і прадаўцоў (65 і 199).

У Мінпрацы і сацабароны адзначылі, што аналіз балансу вакансій праводзіцца ў Беларусі двойчы ў год – па стане на 1 чэрвеня і 1 снежня. Дэталёвы аналіз структуры беспрацоўных, іх адукацыйнага ўзроўню, прафесій і спецыяльнасцей, існуючых вакансій дазваляе спрагназаваць развіццё сітуацыі на рынку працы, абазначыць асноўныя праблемныя пункты і з улікам гэтага вызначыць прыярытэтныя напрамкі дзейнасці дзяржслужбы занятасці.

Последние новости

Общество

В Глуске прошло координационное совещание по борьбе с преступностью и  коррупцией

29 апреля 2024
Власть

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024
Актуально

Нет банкомата — снимайте деньги на кассе магазина. Точки продаж подключаются к сервису по выдаче наличных от Беларусбанка

29 апреля 2024
Происшествия

Из зала суда. Началось с того, что вор увидел на улице незапертые «Жигули»

28 апреля 2024
Общество

В Глусском районе началась выплата материальной помощи ко Дню Победы

27 апреля 2024
Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024