Темы

Сямейная палітыка будзе арыентавана на падтрымку сем’яў з дзвюма і больш дзецьмі

Дзяржаўная сямейная палітыка ў гэтым пяцігоддзі будзе арыентавана на падтрымку сем’яў з дзвюма і больш дзецьмі. Аб гэтым заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Мар’яна Шчоткіна 12 лютага на падагульняючай калегіі ведамства.

“У 2016-2020 гадах вектар сямейнай палітыкі будзе накіраваны на захаванне дасягнутых паказчыкаў нараджальнасці, арыентаваны на падтрымку сем’яў з дзвюма і больш дзецьмі. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена стварэнню асяроддзя, спрыяльнага для жыцця сем’яў”, – адзначыла міністр.

“Неабходна забяспечыць дзяржаўную падтрымку сям’і ў перыяд, калі адзін з бацькоў заняты доглядам дзіцяці, – падкрэсліла Мар’яна Шчоткіна. – У 2015 годзе на выплату дзіцячых дапамог з бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва выдзелена Br14 трлн (амаль 1,7 працэнта ад ВУП), на бягучы год запланавана больш як Br17 трлн”. У Беларусі паступальна павялічаны памеры дапамог у сувязі з нараджэннем і выхаваннем дзяцей. Сістэмай дзяржаўных дапамог ахоплена больш як 535 тыс. дзяцей.

Міністр нагадала, што ў 2015 годзе сістэма падтрымкі сем’яў з дзецьмі дапоўнена новымі элементамі. Уведзена дадатковая дапамога сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў. Дадзены старт маштабнай праграме доўгатэрміновай падтрымкі шматдзетных сем’яў – дэпазітныя рахункі “Сямейны капітал” адкрылі 11,5 тыс. сем’яў на суму большую за $115 млн.

У сістэме дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі сем’і з дзецьмі атрымалі дапамогу на суму большую за Br300 млрд. Узмоцнена дапамога дзяржавы ў вырашэнні жыллёвых пытанняў: павялічана фінансавая дапамога ў пагашэнні запазычанасці па льготных і няльготных крэдытах, зніжана плата за карыстанне льготным крэдытам для маладых сем’яў з дзвюма дзецьмі.

Сфера сацыяльных паслуг для сем’яў з дзецьмі дапоўнена новымі паслугамі (сацыяльны патранат, сацыяльная перадышка). Пашыраны катэгорыі сем’яў, якія атрымліваюць паслугі няні (у мінулым годзе паслугай скарысталіся 1,4 тыс. сем’яў з малалетнімі дзецьмі, у тым ліку 93 сям’і з дзецьмі-інвалідамі).

Дасягнута генеральная мэта Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі – стабілізацыя колькасці насельніцтва і забеспячэнне пераходу да дэмаграфічнага росту. Больш як 56 працэнтаў нованароджаных у 2015 годзе – другія, трэція і наступныя дзеці ў сем’ях. Шматдзетных сем’яў у краіне налічваецца ўжо амаль 78 тыс. (паводле даных перапісу 2009 года, іх было 62,5 тыс.).

Последние новости

Власть

5 июля — День кооперации. Поздравляет руководство района

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Легкий заработок — тяжелые последствия. Отвечает участковый инспектор милиции

4 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Глуск продолжает праздновать День Независимости

3 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Празднование Дня Независимости в Глуске. Фоторепортаж

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Поздравление Олега Дьяченко с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем Независимости Республики Беларусь! Поздравление от руководства района

3 июля 2025
Читать новость