Темы

Пілотам “Белавія” ўпершыню стала жанчына

Першая жанчына-пілот з’явілася ў авіякампаніі “Белавія”, паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.

Святлана Яроменка стала першай жанчынай-пілотам у радах авіякампаніі “Белавія” з моманту заснавання кампаніі ў 1996 годзе.

Святлана нарадзілася ў авіяцыйнай сям’і ў 1987 годзе ў Якуціі. Бацька – галоўны інжынер службы ЭРТАС (служба эксплуатацыі радыётэхнічнага абсталявання і сувязі) арганізацыі паветранага руху, маці – былы начальнік метэастанцыі аэрапорта ў Якуціі. Святлана з дзяцінства марыла стаць пілотам. У 2011 годзе скончыла Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт грамадзянскай авіяцыі па спецыяльнасці “лётная эксплуатацыя грамадзянскіх паветраных суднаў”. Сваю кар’еру пачала ў рэгіянальнай авіякампаніі “Пскоўавія” на пасажырскіх самалётах Ан-24/Ан-26, потым працавала ў “Трансаэра”, дзе прайшла перападрыхтоўку на паветранае судна Boeing 737NG.

У “Белавія” Святлана прыйшла ў лістападзе 2015 года. Пасля неабходнага навучання, у тым ліку наземнай тэарэтычнай і трэнажорнай падрыхтоўкі, першы палёт у якасці стажора Святлана зрабіла 29 снежня ў сталіцу Туркменістана – Ашхабад.

Святлана замужам, яе муж працуе пілотам ў Санкт-Пецярбургу. Адказваючы на пытанне аб гендарных стэрэатыпах, Святлана Яроменка адзначыла: “У сучасным свеце ўжо даўно не дзеляць прафесіі на мужчынскія і жаночыя. І калі ў чалавека ёсць жаданне, дазваляе здароўе і атрымана якасная адукацыя, ён спраўляецца са сваімі абавязкамі, то зусім не важна, якога ён полу. Самалёту ўсё роўна, хто ім кіруе, калі ўсе працэдуры выконваюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі бяспекі. Бяспека важней за ўсё”.

Пакуль Святлана яшчэ стажор і лётае з інструктарам, аднак хутка пачне выконваць палёты самастойна ў якасці другога пілота паветранага судна Boeing 737NG. У будучым Святлана марыць сама стаць пілотам-інструктарам.

“Мы плануем, што колькасць жанчын-пілотаў будзе павялічвацца”, – пракаменціраваў генеральны дырэктар авіякампаніі “Белавія” Анатоль Гусараў.

У авіякампаніі працуюць 194 пілоты, з іх амаль 110 камандзіраў паветраных суднаў.

Авіякампанія “Белавія” – буйнейшы авіяперавозчык Беларусі. Ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы ў 47 аэрапортаў 28 краін Еўропы і Азіі. З 1997 года з’яўляецца правадзейным членам Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA), з 2010-га – членам Еўрапейскай асацыяцыі рэгіянальных авіякампаній (ERAA). Флот авіякампаніі налічвае 27 паветраных суднаў.

Последние новости

Происшествия

Из зала суда. Началось с того, что вор увидел на улице незапертые «Жигули»

28 апреля 2024
Общество

В Глусском районе началась выплата материальной помощи ко Дню Победы

27 апреля 2024
Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Актуально

Акция «Дом без насилия» в Глуске: скандалистов пока предупредили

26 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024