Темы

Жураўкоў: адзін са шляхоў зніжэння дакументаабароту – укараненне інструментаў “Электроннай школы”

Адным са шляхоў зніжэння дакументаабароту ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі можа стаць укараненне інструментаў “Электроннай школы”. Такое меркаванне выказаў 17 лютага на пасяджэнні падагульняючай калегіі Міністэрства адукацыі Беларусі кіраўнік ведамства Міхаіл Жураўкоў.

Паводле слоў міністра, на сённяшні дзень школы і гімназіі фактычна знаходзяцца ў самым пачатку шляху па стварэнні “Электроннай школы”. Толькі ў 198 установах (каля 7 працэнтаў) выкарыстоўваецца электронны дзённік або электронны журнал і толькі ў 81 установе (менш як 3 працэнты) укаранёна карта навучэнца, якая выкарыстоўваецца ў большасці выпадкаў толькі для прапускнога рэжыму. “Мы прынялі шэраг мер, накіраваных на скарачэнне дакументаабароту ў школах і гімназіях. І ў першую чаргу ўстанавілі вычарпальны пералік дакументаў, якія неабходна весці асобным настаўнікам і класным кіраўнікам”, – сказаў ён. На працягу двух гадоў у інструктыўна-метадычных пісьмах да пачатку навучальнага года дакладна прапісваюцца абавязковыя для вядзення настаўнікамі-прадметнікамі дакументы. “Мы не раз звярталі ўвагу кіраўнікоў на недапушчальнасць прыцягнення настаўнікаў да збору і апрацоўкі статыстычнай інфармацыі, падрыхтоўкі справаздач. Гэта работа павінна выконвацца непасрэдна членамі адміністрацыі. Аднак пытанне канчаткова так і не вырашана. Усім прадстаўнікам кіруючых органаў даведзена інфармацыя аб неабходнасці вызвалення настаўнікаў ад выканання неўласцівых функцый”, – падкрэсліў міністр.

“Інфармацыйна-тэхналагічнае ўзаемадзеянне можна забяспечыць шляхам дыстанцыйнага суправаджэння дзейнасці. Нельга дапускаць выпадкі ўвядзення ў практыку работы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі дакументацыі, не прадугледжанай нарматыўнымі прававымі актамі ў гэтай сферы”, – лічыць Міхаіл Жураўкоў.

Ва ўстановах адукацыі, акрамя абсталяваных 4 тыс. 218 камп’ютарных класаў, дадаткова аснашчаны камп’ютарамі 10 тыс. 54 вучэбныя кабінеты. Цяпер выкарыстоўваюць у адукацыйным працэсе інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі больш як 76 тыс. педагогаў (76 працэнтаў). У гэтым навучальным годзе функцыянуюць 3 тыс. 38 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх навучаюцца 958,8 тыс. чалавек, у тым ліку ў першых класах – 112,3 тыс. чалавек.

Последние новости

Актуально

Нет банкомата — снимайте деньги на кассе магазина. Точки продаж подключаются к сервису по выдаче наличных от Беларусбанка

29 апреля 2024
Происшествия

Из зала суда. Началось с того, что вор увидел на улице незапертые «Жигули»

28 апреля 2024
Общество

В Глусском районе началась выплата материальной помощи ко Дню Победы

27 апреля 2024
Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024