Темы

Узровень беспрацоўя ў Беларусі павысіўся да 1,1 працэнта

Узровень беспрацоўя за студзень бягучага года павысіўся ў Беларусі на 0,1 працэнтнага пункта і склаў на 1 лютага 1,1 працэнта да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва (для параўнання: на 1 лютага 2015 года – 0,7 працэнта). Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алег Такун.

Зарэгістраванае беспрацоўе ў Беларусі за студзень павысілася на 0,2 працэнтнага пункта ў Магілёўскай вобласці, на 0,1 працэнтнага пункта – ва ўсіх астатніх рэгіёнах рэспублікі і ў сталіцы. Як вынік, на 1 лютага бягучага года ўзровень беспрацоўя ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях склаў ужо 1,3 працэнта, у Брэсцкай, Віцебскай і Гродзенскай абласцях – 1,2 працэнта, у Мінскай вобласці – 1 працэнт, у Мінску – 0,7 працэнта.

Алег Такун назваў асноўныя тэндэнцыі развіцця сітуацыі ў сферы занятасці і беспрацоўя ў студзені бягучага года ў параўнанні са студзенем 2015-га. Гэта рост колькасці тых, хто знаходзіцца на ўліку беспрацоўных, і ўзроўню беспрацоўя; зніжэнне попыту на рабочую сілу; змяншэнне колькасці зваротаў у службу занятасці за садзейнічаннем у працаўладкаванні і зніжэнне рэгістрацыі беспрацоўных.

Так, у органы па працы, занятасці і сацабароне за садзейнічаннем у працаўладкаванні ў студзені 2016 года звярнуліся 17,3 тыс. чалавек, пастаўлена на ўлік у якасці беспрацоўных 15 тыс. чалавек (86,5 працэнта і 89,8 працэнта адпаведна да студзеня 2015 года).

Наймальнікі заявілі аб наяўнасці на 1 лютага бягучага года 27,6 тыс. свабодных рабочых месц – на 10,7 працэнта менш, чым было год таму. Паводле слоў прадстаўніка міністэрства, некалькі палепшылася структура вакансій па памеры заработнай платы: вакансіі з заработнай платай звыш Br4 млн склалі 29,4 працэнта ад агульнай колькасці (год таму такіх было 27,9 працэнта). Попыт па рабочых прафесіях склаў 49,1 працэнта ад агульнай колькасці вакансій супраць 63,9 працэнта на 1 лютага мінулага года. Дарэчы, попыт на работнікаў у асноўным фарміруецца ў такіх відах эканамічнай дзейнасці, як апрацоўчая прамысловасць, будаўніцтва, сельская гаспадарка, паляўніцтва і лясная гаспадарка, ахова здароўя і прадастаўленне сацыяльных паслуг, гандаль, рамонт аўтамабіляў, бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання, транспарт і сувязь.

У службе занятасці знаходзіліся на ўліку на 1 лютага 2016 года 47,7 тыс. беспрацоўных, што ў 1,6 раза больш, чым год таму. Каэфіцыент напружанасці на рынку працы рэспублікі павялічыўся з 1,0 на 1 лютага 2015 года да 1,7 беспрацоўнага на адну вакансію на 1 лютага 2016 года. Гэты паказчык у Брэсцкай і Віцебскай абласцях склаў 2,8, у Мінскай – 1,9, у Гомельскай і Магілёўскай – 1,8, у Гродзенскай і ў Мінску – 1,2 беспрацоўнага на вакансію.

“Рэалізацыя мер актыўнай палітыкі занятасці ў бягучым годзе будзе прадоўжана, гэта прадугледжана падпраграмай “Садзейнічанне занятасці насельніцтва” Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў ад 30 студзеня 2016 года нумар 73″, – падкрэсліў Алег Такун. Сярод асноўных задач падпраграмы – забеспячэнне збалансаванасці попыту і прапанавання рабочай сілы на рынку працы; садзейнічанне павышэнню якасці працоўных рэсурсаў і росту канкурэнтаздольнасці рабочай сілы; стымуляванне эканамічнай актыўнасці насельніцтва, уключэнне ў працоўную дзейнасць эканамічна неактыўнага насельніцтва (інваліды, жанчыны, якія маюць малалетніх дзяцей, асобы пенсійнага ўзросту і іншыя), удасканаленне інстытуцыянальных, арганізацыйных і фінансавых механізмаў садзейнічання занятасці насельніцтва.

У рамках рэалізацыі падпраграмы “Садзейнічанне занятасці насельніцтва” ў студзені бягучага года на створаныя рабочыя месцы і існаваўшыя вакансіі пры садзейнічанні службы занятасці працаўладкаваны на пастаянную работу 7,7 тыс. чалавек, з іх 6,3 тыс. беспрацоўных; арганізавана навучанне 0,8 тыс. беспрацоўных; на новае месца жыхарства і работы пераселена 10 сем’яў бяспрацоўных; у аплатных грамадскіх работах прынялі ўдзел 6,4 тыс. чалавек.

Алег Такун дадаў, што структура рэгіструемых беспрацоўных пачала мяняцца яшчэ ў мінулым годзе. Так, у 2015 годзе амаль 24 працэнты тых, хто атрымаў статус беспрацоўных, – доўгі час не працуючыя (у 2014 годзе – 18 працэнтаў). Рэгістрацыя гэтай катэгорыі беспрацоўных узрасла на 54 працэнты, у тым ліку ў сувязі з легалізацыяй працаздольных грамадзян на рынку працы пасля прыняцця дэкрэта нумар 3. У параўнанні з 2014 годам павялічылася рэгістрацыя ў якасці беспрацоўных выпускнікоў прафесійных устаноў адукацыі – на 78,6 працэнта, а таксама грамадзян, якія асабліва маюць патрэбу ў сацыяльнай абароне і не здольныя на роўных канкурыраваць на рынку працы, – на 24,2 працэнта, у тым ліку вызваленыя з месц пазбаўлення волі і лячэбна-працоўных прафілакторыяў – на 27,6 працэнта, людзей перадпенсійнага ўзросту – на 49,1 працэнта.

Последние новости

Власть

Лукашенко 8-9 мая совершит рабочий визит в Российскую Федерацию

7 мая 2024
Читать новость
Общество

Программа праздничных мероприятий в День Победы, Глуск

7 мая 2024
Читать новость
Общество

Встреча с коллегами из Москвы

6 мая 2024
Читать новость
Общество

С 6 по 24 мая в Глусском районе пройдет спецпрограмма «Детство без насилия»

6 мая 2024
Читать новость
Актуально

Чем опасны весенние грибы

6 мая 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко рассказал, почему на Пасху посетил храм именно вблизи Днепра

6 мая 2024
Читать новость
Общество

Светлое Воскресение Христово отпраздновали православные верующие

6 мая 2024
Читать новость
Духовность

Встреча в Свято-Богоявленском храме Глуска

5 мая 2024
Читать новость
Общество

5 мая — День печати

5 мая 2024
Читать новость
Общество

ПАСХАЛЬНОЕ ПОСЛАНИЕ ЕПИСКОПА БОБРУЙСКОГО И БЫХОВСКОГО СЕРАФИМА

5 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Стрелка вверх
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Стрелка вверх
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Стрелка вверх
Общество

Программа праздничных мероприятий в День Победы, Глуск

7 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Стрелка вверх
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Стрелка вверх