Темы

Кінасвята для дзяцей

Кінасвята для дзяцей

У рамках абласной кінаакцыі «З кніжных старонак — на экраны” ў кінатэатры “Арыён” адбылося кінасвята “Свет казачнага дзяцінства”. На яго былі запрошаны вучні малодшых класаў трох школ Глуска. Мерапрыемства, якое было арганізавана вядучым метадыстам аддзела кінавідэамерапрыемстваў цэнтралізаванай клубнай сістэмы Галінай Голуб, ставіла сваёй мэтай пазнаёміць дзяцей з лепшымі ўзорамі анімацыі і казкамі, знятымі па творах рускай і замежнай літаратуры, і пры гэтым развіць пазнавальную і творчую актыўнасць. Яшчэ да пачатку кінасвята паўсюдна панавала казачная атмасфера — пачынаючы з фае кінатэатра, дзе была арганізавана выстава дзіцячых малюнкаў і вырабаў, і заканчваючы глядзельнай залай з няўрымслівымі гледачамі і дэкарацыямі на сцэне да казкі “Тры парасяці”. На працягу ўсяго мерапрыемства дзеці эмацыянальна рэагавалі на ўсё, што адбывалася на сцэне. Асабліва ажывіліся пры з’яўленні казачнага клоўна Ерамея ў асобе настаўніка дзіцячай школы мастацтваў Уладзіміра Бабака. Кіпучая энергія хлопчыкаў і дзяўчынак біла праз край. Яны з ахвотай удзельнічалі ва ўсім тым, што прапаноўваў вясёлы клоўн, — разгадвалі загадкі, гулялі ў гульні, танцавалі, спявалі. Потым увага пераключылася на тэатралізаванае прадстаўленне казкі “Тры парасяці” ў выкананні вучняў тэатральнага класа дзіцячай школы мастацтваў. Гэта казка была выбрана для пастаноўкі невыпадкова. Менавіта яна вучыць дзяцей любіць працу, выхоўвае пачуцці смеласці, сяброўства, узаемавыручкі. Наколькі гэта ўдалося перадаць юным самадзейным артыстам, можна было меркаваць па бурных авацыях удзячных такіх жа юных гледачоў. Напрыканцы кінасвята ўсе разам паглядзелі англійскую версію мультфільма “Тры парасяці”.

Вольга ЧУЧВАЛ

Последние новости

Власть

С Днем работников налоговых органов! Поздравление руководства района

13 июля 2025
Читать новость
Актуально

Что нужно знать владельцам велосипедов

12 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал телефонные доклады главы МЧС и управделами Президента

12 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

В парке напротив СШ № 2 Глуска продолжаются работы по благоустройству

12 июля 2025
Читать новость
АПК

В Глусском районе прошли “Зажинки”. Фоторепортаж

11 июля 2025
Читать новость
Актуально

Будьте осторожны на воде

11 июля 2025
Читать новость