Темы

У пачатку наступнага тыдня ў Беларусі пацяплее

У пачатку наступнага тыдня ў Беларусі пацяплее, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Святлана Рыбакова.

“Сакавік славіцца сваім капрызным норавам, і вясна, якая ўзяла хуткі старт у пачатку месяца, цяпер збавіла тэмп. Калі ў першай палавіне месяца сярэднясутачная тэмпература на 3-8 градусаў перасягала кліматычную норму, то ў сярэдзіне яна вагалася каля нормы. А мінулыя выхадныя ўсталяваўся больш зімовы характар надвор’я – ападкі выпадалі, у асноўным у выглядзе снегу, тэмпературны фон быў на 1-3 градусы ніжэйшы за сярэднія шматгадовыя значэнні. Але хутка вясна возьме рэванш, і ўжо ў бліжэйшыя выхадныя ў паўднёва-заходніх раёнах, а да канца месяца ўсюды пацяплее”, – растлумачыла сіноптык.

У пятніцу ўмовы надвор’я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, па паўднёвым усходзе краіны праявіцца ўплыў франтальнага раздзела. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, пераважна без ападкаў, толькі месцамі па паўднёвым усходзе пройдзе невялікі снег. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 марозу, пры праясненнях да 8-12 градусаў ніжэй за нуль. Удзень будзе 1-6 цяпла, у паўднёва-заходніх раёнах – да плюс 8 градусаў.

У суботу ўначы надвор’е яшчэ будзе вызначаць вобласць павышанага ціску, таму будзе без ападкаў, у асобных раёнах чакаецца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра раніцай панізіцца да 2-9 градусаў, пры праясненнях да 10-13 марозу. Удзень тэрыторыя краіны апынецца пад уплывам малаактыўнага франтальнага раздзела, што перамяшчаецца з Заходняй Еўропы, месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Тэмпература паветра ў дзённы час складзе ад нуля да 7 цяпла, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да 8-10 градусаў.

Уначы ў нядзелю пад уплывам атмасфернага фронту ў асобных раёнах не абыдзецца без кароткачасовых ападкаў (мокры снег, дождж), месцамі магчымы туман, слабы галалёд, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Удзень будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 6 да плюс 1, пры праясненнях яна можа месцамі панізіцца да 7-10 марозу, удзень чакаецца ад нуля да плюс 7, па паўднёвым захадзе да 8-11 цяпла.

У пачатку наступнага тыдня на тэрыторыю краіны пачне паступаць больш цёплае паветра з Заходняй Еўропы. У панядзелак і аўторак у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя ападкі. Уначы і раніцай месцамі туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 2, удзень будзе 1-8 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе – 9-12 вышэй за нуль.

У сераду, 30 сакавіка, пад уплывам франтальнага раздзела ўначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя ападкі. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 4, удзень будзе 4-10 цяпла, па паўднёвым захадзе да плюс 13.

Последние новости

Происшествия

Возле деревни Згоды Глусского района нашли снаряд времен войны

4 мая 2024
Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Общество

Лагатып да 100-годдзя з дня ўтварэння Глускага раёна выбраны

4 мая 2024
Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

В Глуске отпраздновали Первомай — Праздник труда, весны и мира

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024