Темы

Мінгандаль растлумачыў механізм акруглення цэн і тарыфаў пасля дэнамінацыі

Міністэрства гандлю растлумачыла механізм акруглення цэн і тарыфаў пасля дэнамінацыі, адпаведная інфармацыя размешчана на сайце ведамства.

Адпускныя і рознічныя цэны, тарыфы акругляюцца за прынятую адзінку вымярэння (штуку, адзінку, дзясятак, метр, кілаграм, літр), на якую ўстанаўліваецца цана (тарыф).

Рознічныя цэны, тарыфы акругляюцца да капейкі згодна з арыфметычнымі правіламі. Калі пры пераліку ўтвараюцца дробавыя часткі капеек, сума павінна быць акруглена да цэлай капейкі. “Калі дробавая частка мешая за 0,5 капейкі, то яна адкідаецца і сума зніжаецца да цэлай капейкі, а калі гэта частка складае 0,5 і больш, то сума павялічваецца да цэлай капейкі”, – растлумачылі ў Мінгандлі.

Пры фарміраванні рознічных цэн на тавары і прадукцыю грамадскага харчавання, на якія ўстаноўлены гранічныя гандлёвыя надбаўкі (нацэнкі), акругленне ажыццяўляецца пасля налічэння гэтых надбавак і падатку на дабаўленую вартасць. “Пры ўвядзенні парадку акруглення цэн суб’ектам прадпрымальніцкай дзейнасці неабходна ў абавязковым парадку захоўваць гранічныя памеры гандлёвых надбавак (нацэнак) па таварах, прадукцыі грамадскага харчавання, адносна якіх ажыццяўляецца цэнавае рэгуляванне”, – падкрэслілі ў ведамстве. У аб’ектах грамадскага харчавання акругляецца рознічная цана стравы, вырабу, порцыі, адзінкі тавару.

Пры рэалізацыі вагавога і мернага тавару акругляецца кошт кожнай пакупкі згодна з арыфметычнымі правіламі. Калі пры пераліку ўтвараюцца дробавыя часткі капеек, то дзейнічае той жа механізм, што і пры ўстанаўленні рознічных цэн.

Пры вызначэнні рознічных цэн на камплект тавараў акругляецца цана кожнай адзінкі, якая ўваходзіць у яго склад, асобна. Пасля падсумоўвання рознічных цэн, з улікам акруглення цаны кожнай адзінкі тавару, цана камплекта не акругляецца. Пры адсутнасцi цэн на асобныя адзінкі акругляецца цана такога камплекта.

Акрамя таго, пры вызначэнні рознічных цэн на вагавыя вырабы з каштоўных металаў, адпускныя цэны на якія ўстаноўлены за грам вырабу, спачатку акругляецца рознічная цана 1 грама вырабу да цэлага ліку капейкі, потым рознічная цана вырабу ў адпаведнасці з агульным парадкам акруглення цэн. Акругленне рознічных цэн на штучныя вырабы з каштоўных металаў ажыццяўляецца ва ўстаноўленым парадку.

Калі тавары рэалізуюцца са скідкай з рознічнай цаны, то акругляецца сума скідкі і кошт кожнай адзінкі тавару да бліжэйшага дзеючага ў Беларусі наміналу грашовай адзінкі.

Парадак акруглення адпускных цэн вызначаецца суб’ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці самастойна.

Акругленню падлягаюць сфарміраваныя тарыфы на бытавыя паслугі (з улікам усіх відаў падаткаў і непадатковых плацяжоў у адпаведнасці з падатковым і бюджэтным заканадаўствам і прыбытку). У выпадку, калі тарыфы на бытавыя паслугі фарміруюцца без уліку кошту сыравіны, матэрыялаў, запасных частак, вузлоў, агрэгатаў, фурнітуры, то акругленню падлягаюць асобна сфарміраваныя тарыфы на паслугі і кошт гэтых матэрыялаў і вузлоў.

У Беларусі 1 ліпеня 2016 года будзе праведзена дэнамінацыя ў маштабе 10000:1. У выніку гэтага ў краіне будуць уведзены ў абарачэнне новыя банкноты і манеты.

Последние новости

Происшествия

Возле деревни Згоды Глусского района нашли снаряд времен войны

4 мая 2024
Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Общество

Лагатып да 100-годдзя з дня ўтварэння Глускага раёна выбраны

4 мая 2024
Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

В Глуске отпраздновали Первомай — Праздник труда, весны и мира

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024