Темы

Разгледзелі на сесіі

Работа раённага выканаўчага камітэта па сацыяльна-эканамічным развіцці Глускага раёна ў 2015 годзе і работа прэзідыума раённага Савета дэпутатаў па павышэнні ролі органаў мясцовага кіравання і самакіравання ў вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва раёна значыліся першымі пытаннямі ў парадку дня чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў.

На сесію былі запрошаны старшыня раённага выканаўчага камі-тэта Уладзімір Царыкаў, яго намеснікі, начальнікі ўпраўленняў, аддзелаў, службаў райвыканкама, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, гаспадарак раёна, дырэктары школ, старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў, пракурор раёна, кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў. У рабоце сесіі прыняла ўдзел член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ніна Касцян. Паколькі абедзве справаздачы былі надрукаваны ў раённай газеце, дэпутаты адразу пачалі абмеркаванне вынесеных на разгляд пытанняў.

Як расказаў прысутным дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Глуская Зара” Леанід Буры, у гаспадарцы зараз працуе 214 чалавек, у мінулым годзе на работу былі прыняты 11 маладых спецыялістаў, каб замацаваць новыя кадры на сяле, у калектыўным дагаворы арганізацыі для іх прадугледжаны льготы (абавязковае выдзяленне жылля, даплата звыш акладу і іншыя). З двума студэнтамі, якія атрымліваюць сельгасспецыяльнасці, заключаны мэтавыя дагаворы і таксама ўстаноўлены даплаты да стыпендыі. Вынікі гаспадарання мінулага года не радуюць сяльчан, так, рэнтабельнасць жывёлаводчай прадукцыі ў гаспадарцы склала мінус 19,4 працэнта, прычына гэтаму — недахоп кармоў, таму сяголета корманарыхтоўцы будзе ўдзелена найбольш пільная ўвага, адзначыў кіраўнік “Глускай Зары”. Зараз пагалоўе буйной рагатай жывёлы тут складае больш за 3 тысячы галоў.

У адкрытым акцыянерным таварыстве “Глуская ПМК-86 “Вадбуд” працуюць 69 чалавек, за 2015 год сярэдняя заработная плата склала 5 мільёнаў 506 тысяч рублёў, а чысты прыбытак — 83 мільёны, распавёў у сваім выступленні на сесіі кіраўнік прадпрыемства Ігар Арцёмчык. Працаваць меліяратарам і зарабляць грошы давялося не толькі ў сваім раёне, але і за яго межамі — на будаўніцтве аэрапорта “Мінск-2”, у Слуцку, Асіповіцкім, Круглянскім, Светлагорскім, Рэчыцкім, Акцябрскім раёнах. У гэтым годзе патрэбна прыкласці ўсе намаганні, каб не толькі выканаць усё намечанае, але і знізіць затраты на чвэрць. Дабіцца гэтага, упэўнены Ігар Арцёмчык, можна за кошт укаранення перадавых тэхналогій і прымянення новай сучаснай тэхнікі, скажам, зараз ужо вядзецца работа па набыцці машыны для ўкладвання дрэнажу.

На тэрыторыі Слаўкавіцкага сельсавета размешчаны 19 населеных пунктаў, у якіх пражывае 1 776 чалавек, больш за тысячу — гэта людзі працаздольнага ўзросту, тры ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Па словах старшыні Слаўкавіцкага сельскага Савета Мікалая Куратава, у мінулым годзе на добраўпарадкаванне населеных пунктаў пайшло 249 мільёнаў рублёў, з іх 99 мільёнаў было затрачана на электраэнергію, 17 — на рамонт грама-дзянскіх могілак, амаль 50 мільёнаў спатрэбілася на знос старых пустуючых дамоў. Зараз яшчэ на 16 такіх будынін рыхтуюцца матэрыялы аб прызнанні іх безгаспадарнымі. Работу з людзьмі дапамагаюць праводзіць старасты, яны выбраны ў 14 вёсках сельсавета.

Ёсць стараста і ў вёсцы Яўсее-вічы Завалочыцкага сельсавета, гэта Наталля Голуб. Па выніках мінулага года яна прызнана адным з пераможцаў раённага спаборніцтва сярод органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання сельскіх населеных пунктаў. Як расказала Наталля Іванаўна, у Яўсеевічах зараз пражываюць 89 чалавек, гэта 44 пенсіянеры, 10 дзяцей і 35 чалавек працаздольнага ўзросту. Пра патрэбы сваіх землякоў яна ведае не па чутках, і таму што яе дом з’яўляецца домам сацыяльных паслуг, і таму што сама працуе сацыяльным работнікам. А яшчэ — яна шмат размаўляе з людзьмі, даводзіць ім патрэбную інфармацыю, арганізоўвае на грамадскія работы па ўборцы прыдамавых тэрыторый, грамадзянскіх могілак. У полі зроку сельскага старасты —  работа аўтамагазіна, паштовае абслугоўванне, работа тэлефонаў і іншыя патрэбы вяскоўцаў.

Не без цікавасці дэпутаты выслухалі інфармацыю, з якой выступіла намеснік начальніка аддзела ўліку, аналізу і спагнання плацяжоў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Глускім раёне Кацярына Петрусь. У мясцовай падатковай інспекцыі зарэгістравана 360 падаткаплацельшчыкаў, гэта 191 юрыдычная асоба і 169 індывідуальных прадпрымальнікаў. Ад камерцыйных арганізацый летась у бюджэт паступіла 5 млрд 951 млн рублёў. Найбольш буйнымі падаткаплацельшчыкамі з’яўляюцца Глускае райпо — 6 млрд 749 млн паступленняў, “Жылкамгас” — 6 млрд 527 млн, лясгас — 5 млрд 633 млн, ПМК-249 — 3 млрд 611 млн падаткаў. Гэтымі арганізацыямі ў мінулым годзе сфарміравана 28,9 працэнта ўсяго кансалідаванага бюджэту раёна.

Прадпрымаць больш дзейсныя і канкрэтныя захады для напаўнення бюджэту, стварэння новых рабочых месцаў, на думку старшыні раённага Савета дэпутатаў Андрэя Баброўніка, павінны мясцовая выканаўчая і заканадаўчая ўлада, а дэпутатам раённага і сельскага ўзроўняў патрэбна весці больш актыўную растлумачальную работу з насельніцтвам адносна ўтрымання ў парадку населеных пунктаў, навядзення чысціні там, дзе мы жывём і адпачываем. У прафілактыцы злачыннасці і правапарушэнняў, у павышэнні пажарнай бяспекі людзей, асабліва адзінока пражываючых, мнагадзетных сем’яў, не апошнюю ролю адыгрываюць аглядныя камісіі і сельскія сходы. Уся гэта работа праводзіцца, але яе патрэбна актывізаваць і зрабіць больш сістэмнай. Гэта — задача для ўсіх нас, жыхароў Глускага раёна, бо ніхто, акрамя нас, не павысіць наш дабрабыт, не зробіць гэту зямлю больш прыгожай і зручнай для пражывання, перакананы Андрэй Баброўнік.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Происшествия

Из зала суда. Началось с того, что вор увидел на улице незапертые «Жигули»

28 апреля 2024
Общество

В Глусском районе началась выплата материальной помощи ко Дню Победы

27 апреля 2024
Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Актуально

Акция «Дом без насилия» в Глуске: скандалистов пока предупредили

26 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024