Темы

Натуральны прырост насельніцтва зафіксаваны ў мінулым годзе ў 83 гарадах і 24 пасёлках Беларусі

У Беларусі ў мінулым годзе натуральны прырост насельніцтва зафіксаваны ў 83 гарадах і 24 пасёлках гарадскога тыпу (у 2010-м — у 51 і 17 адпаведна), паведаміла на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Жанна Васілеўская.

Натуральны прырост сельскага насельніцтва адзначаны ў мінулым годзе ў Мінскім, Брэсцкім і Мазырскім раёнах.

Прадстаўнік Белстата канстатавала, што апошнія гады ў рэспубліцы адзначаецца рост колькасці насельніцтва. За 2015-ы колькасць жыхароў краіны павялічылася на 17,5 тыс. і на 1 студзеня 2016 года склала 9 млн 498 тыс.

Самым шматлікім рэгіёнам рэспублікі з’яўляецца сталіца: у Мінску пражывае амаль 1 млн 960 тыс. чалавек, або кожны пяты жыхар краіны. З абласцей найбольшая колькасць жыхароў сканцэнтравана ў Гомельскай вобласці — 1 млн 423 тыс., або амаль кожны сёмы жыхар краіны. Як і папярэднія гады, самымі нешматлікімі з’яўляюцца Магілёўская і Гродзенская вобласці. У кожнай з іх жыве крыху больш за 11 працэнтаў ад агульнай колькасці насельніцтва рэспублікі.

Вызначальным фактарам павелічэння колькасці насельніцтва Беларусі ў 2015 годзе стаў міграцыйны прырост, які склаў 18,5 тыс. чалавек і кампенсаваў натуральныя страты.

Натуральнае змяншэнне насельніцтва за 2015 год склала 998 чалавек. У параўнанні з 2014-м яно скарацілася ў 3 разы, а ў параўнанні з 2010-м — у 29 разоў. Зніжэнне натуральнага змяншэння назіралася практычна ва ўсіх абласцях рэспублікі: Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай. Як і ў 2014 годзе, натуральны прырост насельніцтва адзначаны ў Мінску і Брэсцкай вобласці (5 тыс. 528 і 1 тыс. 136 чалавек адпаведна).

Последние новости

Творческие проекты

Пра што пісала “Радзіма” 30 год назад

19 октября 2025
Читать новость
Общество

Каких специалистов готовят в военных вузах, рассказали глусским школьникам

18 октября 2025
Читать новость
Общество

Глусский парень Арсений Окрут на погранзаставе

18 октября 2025
Читать новость
Актуально

Заместитель Председателя КГК Андрей Лобович провел прием граждан в Глусском районе

17 октября 2025
Читать новость
Актуально

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 18—19 октября

17 октября 2025
Читать новость
Культура

В Глусском районе чествовали работников культуры

17 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем