Віншуем вучняў і настаўнікаў!
Дыплом 3-й ступені прывезла з рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове і літаратуры вучаніца гімназіі Паліна Алейнікава. Дарэчы, гэты год увогуле для Паліны аказаўся выніковы: яна атрымала дыплом 2-й ступені падчас абласнога этапу алімпіяды і вось так, лічу, даволі паспяхова, выступіла на рэспубліцы. У дзяўчынкі, дарэчы, усё наперадзе, яна вучыцца толькі ў дзявятым класе і яшчэ будзе мець магчымасць пазмагацца за месца пераможцы.
Яшчэ адна гімназістка, адзінаццацікласніца Карына Свечнікава, на рэспубліканскай алімпіядзе па абслугоўваючай працы атрымала заахвочвальны дыплом. Карына — пастаянная ўдзельніца алімпіяд, у скарбонцы яе поспехаў у розныя гады — трэцяе, другое і першае месца на абласных этапах, а самае галоўнае дасягненне, на маю думку, — яе залатыя рукі.
Далучаемся да ўсіх віншаванняў у адрас дзяўчат і іх настаўніц Жанны Кудрэевай і Аксаны Грыгор’евай!
А. ВАСІЛЕЎСКАЯ