Темы

Сустрэча на Слаўкаўшчыне

Сустрэча на Слаўкаўшчыне
1984 год. Сустрэча на Слаўкаўшчыне

Карысна час ад часу гартаць сямейны фотаальбом. Кожны раз, углядаючыся ў старыя фотакарткі, адкрываеш для сябе нешта новае, што захавала да нашага часу пажаўцелая папера. Магчыма, фатаграфіі з альбома не заўсёды адносяцца да сямейных, але будуць цікавыя з гістарычнага пункту гледжання. Вось менавіта такія здымкі захаваліся ў жыхара Заеліцы, былога старшыні Слаўкавіцкага сельскага Савета Яўгена Яўгенавіча Дзяковіча. Іх ён перадаў нам у рэдакцыю.

У чым гістарычнасць гэтых здымкаў? Па-першае, у тым, што ім ужо больш за 30 гадоў. Па-другое, на іх — тыя, хто падчас Вялікай Айчыннай вайны мужна змагаўся з ворагам на акупаванай тэрыторыі — гэта партызаны 99-й брыгады імя Дзмітрыя Гуляева і іх камандзір Уладзімір Якавенка.

Сустрэча баявых сяброў-партызан адбылася ў 1984 годзе напярэдадні 9 Мая. Вялікае свята Перамогі, канешне ж, добрая нагода сустрэцца, але ў той год былыя партызаны сабраліся разам і па іншай прычыне: пазнаёміцца з маці свайго баявога таварыша лейтэнанта Дзмітрыя Беўза. Акуліна Маркаўна Беўз прыехала на Слаўкаўшчыну з вёскі Хрысцінаўка, што на Украіне, каб пабачыць мясціны, дзе ваяваў і загінуў яе сын. Знайшлі маці партызана вучні Слаўкавіцкай школы, члены гуртка “Чырвоны следапыт” разам са сваёй настаўніцай гісторыі Вольгай Пятроўнай Васільевай. Актыўны ўдзел у пошуках сям’і партызана прымалі і ўкраінскія школьнікі, таксама чырвоныя следапыты. Разам з Акулінай Маркаўнай і са сваёй настаўніцай гісторыі яны прыехалі ў Слаўкавічы. Адна з фотакартак захавала і данесла да нас атмасферу таго дня — эмацыянальна выступае ўкраінская настаўніца, уважліва слухаюць яе былыя партызаны, а побач Акуліна Маркаўна, якая не можа стрымаць слёз.

Яўген Яўгенавіч Дзяковіч

Яўген Яўгенавіч Дзяковіч падрабязней распавёў пра падзеі, адлюстраваныя на фотаздымках: “Хачу адзначыць, што кожны год напярэдадні 9 Мая ў Слаўкавічах збіраліся ветэраны. Але 1984 быў асаблівым — адбылася хвалюючая сустрэча з маці загінуўшага партызанскага камісара, лейтэнанта Дзмітрыя Беўза. Сустрэча была ўрачыстая і сумная адначасова: успамінаючы цяжкі ваенны час, ветэраны і прысутныя не стрымлівалі слёзы. На мерапрыемстве былі кіраўнікі раённага камітэта Кампартыі, райвыканкама, камандзір 99-й партызанскай брыгады імя Д. Гуляева Уладзімір Якавенка, настаўнікі і школьнікі Слаўкавіцкай школы і жыхары вёскі. Словы ўдзячнасці гаварылі Акуліна Маркаўна і настаўніца з Украіны, выступаў перад прысутнымі Уладзімір Якавенка, на магілы загінуўшых партызан, да помніка ахвярам вайны ў Заеліцы і да помніка загінуўшым партызанам і салдатам у Слаўкавічах былі ўскладзены вянкі і кветкі. Да нашага часу сваякі шукаюць месцы пахавання родзічаў-салдат. Атрымліваецца гэта не ў кожнага. Таму лічу, што самая галоўная мэта той, можна сказаць, гістарычнай сустрэчы, была дасягнута: маці праз 40 гадоў змагла “сустрэцца” са сваім сынам, у першы і апошні раз паплакаць на яго магіле”.

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота аўтара і з архіва Яўгена ДЗЯКОВІЧА

Последние новости

Происшествия

Возле деревни Згоды Глусского района нашли снаряд времен войны

4 мая 2024
Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Общество

Лагатып да 100-годдзя з дня ўтварэння Глускага раёна выбраны

4 мая 2024
Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

В Глуске отпраздновали Первомай — Праздник труда, весны и мира

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024