Темы

БПЦ папярэджвае аб псеўдазборшчыках ахвяраванняў на будаўніцтва храма ў Расіі

“Паслядоўнікі” забароненага ў служэнні расійскага іерасхіманаха Дзімітрыя (Баканіна) былі заўважаны ў Беларусі, паведамілі ў інфармацыйным цэнтры прападобнага Макарыя Пінскага пры місіянерскім аддзеле Пінскай епархіі БПЦ.

“Іх бачылі ў Пінскай епархіі. Людзі ў манаскім адзенні збіраюць ахвяраванні нібыта на будаўніцтва храма ў Шуйскім раёне Іванаўскай вобласці Расіі і манастыра Сабора Багародзіцы ў вёсцы Абрамцава Маскоўскай вобласці. Гэта махляры”, – расказалі ў Пінскай епархіі.

Псеўдазборшчыкамі кіруе забаронены ў служэнні іерасхіманах Дзімітрый – па пашпарце Баканін Уладзімір Васільевіч. Гэта значыць фактычна цяпер ён не з’яўляецца свяшчэннаслужыцелем. Адпаведны ўказ выдадзены епіскапам Ніканам – кіраўніком Шуйскай епархіі РПЦ – яшчэ ў 2013 годзе. Уладзімір Баканін – кіраўнік псеўдаправаслаўнай арганізацыі “Православный странноприимный дом “Собор всех икон Пресвятой Богородицы” пры фондзе міласэрнасці і падтрымкі інвалідаў, састарэлых і дзяцей-сірот “Наш Дом”. Ніякіх афіцыйных дакументаў для будаўніцтва храма ў Шуйскім раёне і манастыра ў Маскоўскай вобласці ён не афармляў і не мае дачынення да праваслаўнай царквы. Усе сабраныя сродкі Уладзімір Баканін траціць паводле свайго меркавання.

Последние новости

Происшествия

Грозовой разряд попал в здание школы в Дрибинском районе

9 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко поздравил коллектив и воспитанников Детской железной дороги с ее 70-летием

9 июля 2025
Читать новость
Общество

Информирует отделение уголовного розыска Глусского РОВД. Будьте осторожны при посещении леса

9 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Глушчына адсвяткавала чарговы Дзень Незалежнасці

9 июля 2025
Читать новость
Актуально

Будет жарко! Прогноз погоды 9—13 июля

9 июля 2025
Читать новость
Власть

Во имя будущего. Подробности рабочей недели Александра Лукашенко

9 июля 2025
Читать новость