Темы

Памяці Уладзіміра Мулявіна

На мінулым тыдні ў кінатэатры “Арыён” адбылося мерапрыемства, прысвечанае жыццю і творчасці Чалавека (менавіта так, з вялікай літары), што зрабіў для беларускай культуры ці не болей, чым іншы прапагандыст, — Уладзіміра Мулявіна. Мерапрыемства было не скажу што масавым, педагогі школы мастацтваў запрасілі на яго сваіх жа вучняў і навучэнцаў санаторнай школы, ды і доўжылася яно крыху больш за паўгадзіны. Але па сваёй накіраванасці, змястоўнасці гэтая сустрэча дала дзецям шмат. Ды не толькі ім, я сама, дарослы адукаваны чалавек, адкрыла для сябе некалькі новых песень з багатай спадчыны Мулявіна і створаных ім “Песняроў”. Тых самых, што на доўгі час сталі візітоўкай нашай краіны і ўсёй нашай культуры. Тых самых, што першымі з савецкіх вакальна-інструментальных ансамбляў былі запрошаны на гастролі ў Амерыку. Тых самых, дзякуючы чыёй творчасці па ўсім шматнацыянальным Савецкім Саюзе раскупліваліся ў кнігарнях беларуска-рускія слоўнікі: людзі хацелі разумець, аб чым пяюць гэтыя, не падобныя на іншых, спевакі.

Я рэалістка і разумею, што тыя, каму зараз па 10—13 гадоў, аддаюць перавагу музыцы іншага кшталту — як у плане рытму, мелодыі, так у плане манеры выканання і тэкстаў. Не думаю, што гэта сустрэча карэнным чынам зменіць  музычныя густы і звычкі падлеткаў. Але тое, што яна дала ім новыя веды з гісторыі нашай культуры, адкрыла новыя яе старонкі, — на гэта спадзяюся. І небеспадстаўна, таму што адзін танец з рэпертуару ансамбля “Вясёлка” Глускай школы мастацтваў пастаўлены на мелодыю народнай песні “Касіў Ясь канюшыну” — такой, як мы ўсе яе ведаем у выкананні мулявінскіх “Песняроў”. Не засталіся марнымі спадзяванні і намаганні педагогаў музычнай школы і супрацоўнікаў раённай бібліятэкі, якія падрыхтавалі тэматычную выставу. Яны здолелі паказаць і адметны пласт песеннай культуры, і ролю асобы ў яе развіцці — ролю Уладзіміра Мулявіна, рускага па паходжанні, але беларуса па духу, які “сэрцам і думамі” маліўся “за родны народ Беларусі”.

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Последние новости

Власть

С 1 Мая жителей Глусского роайона поздравляет Олег Дьяченко

1 мая 2026
Читать новость
Власть

1 мая — Праздник труда. Поздравление от Натальи Кочановой

1 мая 2026
Читать новость
Власть

С Первомаем, праздником труда и весны! Поздравляет руководство района

1 мая 2026
Читать новость
Власть

С Праздником труда поздравляет Анатолий Исаченко и Александр Горошкин

1 мая 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко провел телефонный разговор с Президентом Ирана

30 апреля 2026
Читать новость
Будь в курсе

Глусский РОЧС. Почему установка АПИ — это необходимость

30 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем