Темы

Цёплае надвор’е з навальнічнымі дажджамі чакаецца на выхадных у Беларусі

Цёплае надвор’е з навальнічнымі дажджамі чакаецца на гэтых выхадных у Беларусі, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.

“На гэтым тыдні ў Беларусі ўстанавілася цёплае надвор’е. Тэмпературны фон на 1-4 градусы вышэйшы за кліматычную норму. У выхадныя дні надвор’е прадоўжыць радаваць жыхароў Беларусі цяплом і сонцам, але без лакальных навальнічных дажджоў не абыдзецца”, – адзначыла сіноптык.

У пятніцу ўмовы надвор’я на тэрыторыі Беларусі будзе ў асноўным вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі днём па паўднёва-ўсходняй палавіне краіны адчуецца ўплыў франтальнага раздзелу. Ноччу месцамі па Гомельскай і Магілёўскай абласцях, днём пераважна па паўднёва-ўсходняй палавіне пройдуць кароткачасовыя дажджы рознай інтэнсіўнасці, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 4-10 градусаў вышэй за нуль, днём будзе 14-20, па паўночным захадзе пры невялікай воблачнасці паветра прагрэецца да 22 градусаў.

У суботу і нядзелю Беларусь апынецца пад уплывам антыцыклону з цэнтрам над Латвіяй, толькі на поўдні краіны надвор’е будзе фарміраваць франтальны раздзел. Месцамі, пераважна па поўдні, пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы. Тэмпература паветра ноччу складзе 4-11 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя гадзіны паветра прагрэецца да 16-23 градусаў.

З панядзелка па сераду, 9-11 мая, у начныя гадзіны будзе пераважна без ападкаў. Днём у асобных раёнах Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература паветра ноччу складзе 5-11 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя гадзіны будзе па-летняму цёпла – 18-25 градусаў.

Последние новости

Духовность

Встреча в Свято-Богоявленском храме Глуска

5 мая 2024
Общество

5 мая — День печати

5 мая 2024
Общество

ПАСХАЛЬНОЕ ПОСЛАНИЕ ЕПИСКОПА БОБРУЙСКОГО И БЫХОВСКОГО СЕРАФИМА

5 мая 2024
Происшествия

Возле деревни Згоды Глусского района нашли снаряд времен войны

4 мая 2024
Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Общество

Лагатып да 100-годдзя з дня ўтварэння Глускага раёна выбраны

4 мая 2024
Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024