Темы

Прызёр рэспубліканскай алімпіяды Таццяна Валадковіч другі раз стала лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі

Прызёр рэспубліканскай алімпіяды Таццяна Валадковіч другі раз стала лаўрэатам   спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі

Пасведчанне Спецыяльнага фонда па падтрымцы таленавітай моладзі пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, а таксама падзячны ліст старшыні Глускага раённага выканаўчага камітэта вучаніцы 10 класа СШ №2 Таццяне Валадковіч на ўрачыстай школьнай лінейцы апошняга званка ўручыла намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Людміла Клыга. Акрамя таго, па рашэнні раённага выканаўчага камітэта за перамогу ў абласной алімпіядзе па абслугоўваючай працы Таццяна ўзнагароджана прэміяй у памеры 15 базавых велічынь і 25 базавых велічынь — за 2 месца на рэспубліканскім этапе алімпіяды.
Зазначым, што вучаніца другой школы Таццяна Валадковіч другі год запар займае прызавыя месца на рэспубліканскай алімпіядзе. Год назад у яе было 3 месца, а гэты навучальны год прынёс дзяўчыне “серабро”. Разам з гэтым школьніца другі раз становіцца лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
У гэты ж дзень, 30 мая, на свяце апошняга званка падзячны ліст старшыні Глускага раённага выканаўчага камітэта і прэмію райвыканкама ў памеры 3 базавых велічынь за заахвочвальны дыплом на абласной алімпіядзе па тэхнічнай працы вучню Бярозаўскага ВПК Дзмітрыю Лазовіку ўручыў начальнік аддзела адукацыі Аляксандр Бельскі. Нямала адораных вучняў ёсць і сярод выпускнікоў 2012 года, яны адпаведныя ўзнагароды райвыканкама за дасягненні ў вучобе, поспехі ў навуковых, творчых праектах і спорце атрымаюць падчас свайго апошняга школьнага балю.

Т.ЛУКАШЭВІЧ
Фота С.РУДЗІНСКАГА
На здымку: намеснік старшыні Глускага райвыканкама Людміла Клыга ўручае ўзнагароды і прэмію вучаніцы СШ №2 Таццяне Валадковіч


Последние новости

Общество

Олег Дьяченко о многовекторной системе международных отношений

5 августа 2025
Читать новость
Актуально

Акция «В школу с добрым сердцем» уже стартовала!

5 августа 2025
Читать новость
Власть

Импортозамещение и рост наукоемкости ВВП. Лукашенко обозначил ключевые направления в работе НАН

5 августа 2025
Читать новость
АПК

На полях Глусского района

5 августа 2025
Читать новость
Общество

Большой юбилей в кругу семьи. Глусчанка Ева Сергеевна Кипель отметила 90-летие

5 августа 2025
Читать новость
АПК

Профсоюз отметил работников ОАО «Глусская Заря»

5 августа 2025
Читать новость