Темы

Беларусь на гэтым тыдні будзе знаходзіцца пад уладай цёплага паветра з Міжземнага мора

На гэтым тыдні Беларусь будзе знаходзіцца пад уладай цёплага паветра з Міжземнага мора, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Святлана Рыбакова.

“Сярэдзіна чэрвеня азнаменавалася паступленнем вільготнага і цёплага паветра чарнаморскага паходжання. Характар надвор’я змяніўся. Пад уплывам атмасферных франтоў у многіх раёнах нашай краіны прайшлі дажджы рознай інтэнсіўнасці, прагрымелі навальніцы, месцамі адзначаліся моцныя ліўні”, – нагадала Святлана Рыбакова.

У пятніцу, 17 чэрвеня, прыток паўднёвага цяпла ўзмоцніцца. Умовы надвор’я будуць вызначаць атмасферныя франты ад цыклону з цэнтрам над Калінінградскай вобласцю. Ноччу ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, днём пераважна па заходняй палове рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымы навальніцы, днём – град. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Днём на большай частцы тэрыторыі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду. Тэмпература паветра пад раніцу складзе 13-19 градусаў са знакам плюс, у разгар дня паветра прагрэецца да 24-29, а па паўднёвым захадзе рэспублікі – да плюс 30-33 градусаў.

У суботу, 18 чэрвеня, Беларусь апынецца на паўднёвай ускраіне цыклону, які пойдзе на Фінляндыю. “Пад уплывам франтальных раздзелаў ноччу на большай частцы тэрыторыі нашай краіны, суботнім днём месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы, у дзённы час у паўднёва-ўсходніх раёнах магчымы град. Месцамі ўзмоцніцца вецер парывамі да 15-20 метраў за секунду. Тэмпература паветра ноччу чакаецца ў межах ад плюс 13 да 18 градусаў, днём – 22-28 градусаў цяпла. Па паўднёвым усходзе ноччу будзе 19-22 цяпла, днём тэмпература павысіцца да 29-30 градусаў”, – расказала Святлана Рыбакова.

У нядзелю надвор’е будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі на паўднёвым усходзе краіны будзе адчувацца ўплыў маларухомага атмасфернага фронту. Прагназуецца пераменная воблачнасць. “Пераважна па паўднёвым усходзе рэспублікі пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы, днём дзе-нідзе магчымы град. Тэмпература паветра ўначы складзе 10-17 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе – да плюс 19 градусаў. Удзень будзе 24-30 градусаў вышэй за нуль”, – адзначыла галоўны сіноптык.

Паводле яе слоў, у панядзелак умовы надвор’я ў Беларусі будзе вызначаць атмасферны фронт і цёплыя паветраныя масы, якія паступаюць з поўдня Еўропы. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ў начны час складзе 13-20 градусаў цяпла. Днём паветра прагрэецца да 23-29 градусаў, на поўдні – да 30-33 градусаў. У аўторак і сераду, 21-22 чэрвеня, наша рэспубліка застанецца пад уплывам вельмі цёплых, але няўстойлівых паветраных мас міжземнаморскага паходжання. Месцамі магчымы кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Уначы будзе ад плюс 14 да 21 градуса, днём тэмпература паветра падымецца да 24-30 градусаў, на поўдні краіны будзе 31-34 градусы вышэй за нуль.

Последние новости

Общество

В Глуске отпраздновали Первомай — Праздник труда, весны и мира

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Актуально

Чтобы защитить свой урожай

2 мая 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Брянская наступательная операция

2 мая 2024
Общество

Белорусская партия «Белая Русь» отмечает первую годовщину

2 мая 2024
Общество

Учатся помогать. Слет юных спасателей-пожарных прошел в Глуске

1 мая 2024
Общество

Толокою. Уроженцы Ольницы организовали субботник на сельском кладбище

1 мая 2024
Актуально

1 мая — Праздник труда

1 мая 2024
Общество

В память о чернобыльской трагедии

30 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Власть

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024