Темы

Гарачыня ў Беларусі можа паўплываць на ўраджай бульбы і кукурузы

Высокая тэмпература і няхватка глебавай вільгаці пагаршаюць аграметэаралагічныя ўмовы для фарміравання ўраджаю кукурузы, бульбы і шэрага іншых культур. Аб гэтым паведаміла начальнік аддзела аграметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Надзея Мельчакова.

“Гарачае і ў асноўным сухое надвор’е ўсталявалася ў Беларусі. Інтэнсіўна ідзе страта вільгаці з глебы. Для большасці сельскагаспадарчых культур такі высокі тэмпературны рэжым ды яшчэ ў спалучэнні з няхваткай вільгаці неспрыяльны. Напрыклад, высокія тэмпературы глебы ўплываюць на ўтварэнне і фарміраванне клубняў бульбы, а сёння нават у такой цеплалюбівай культуры, як кукуруза, месцамі ўжо назіраецца дачаснае засыханне лісця”, – сказала Надзея Мельчакова.

Паводле слоў спецыяліста, такое надвор’е добрае толькі для цеплалюбівых раслін (агуркі, памідоры) і то пры наяўнасці штучнага арашэння.

Нават калі гарачыня аслабне, то без дажджоў умовы для ўраджаю па-ранейшаму застануцца складанымі. “З-за гарачыні можа паскорыцца паспяванне збожжавых і скараціцца перыяд наліву коласа, што можа прывесці да зніжэння колькасці зярнят у коласе і змяншэння іх масы. Сітуацыя выклікае занепакоенасць, аднак не з’яўляецца крытычнай”, – лічыць Надзея Мельчакова.

Последние новости

Общество

Легкий заработок — тяжелые последствия. Отвечает участковый инспектор милиции

4 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Глуск продолжает праздновать День Независимости

3 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Празднование Дня Независимости в Глуске. Фоторепортаж

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Поздравление Олега Дьяченко с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем Независимости Республики Беларусь! Поздравление от руководства района

3 июля 2025
Читать новость
Власть

Анатолий Исаченко поздравляет с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость