Темы

На актуальныя тэмы

Вынікі пятага Усебеларускага народнага сходу і асноўныя задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў новай пяцігодцы разглядаліся 21 ліпеня ў рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва. Акрамя таго, гаворка ішла аб страхаванні насельніцтва, у прыватнасці, дзяцей пры выездзе за мяжу, і пра акцыю “Дзень цвярозасці”. Інфармацыйная група, якую ўзначальваў старшыня райвыканкама Уладзімір Царыкаў, правяла сустрэчы ў ПМК-86 “Водбуд”, ДРБУ-213 і разлікова-касавым цэнтры “Белаграпрамбанка”, дзе, як удзельнік пятага Усебеларускага сходу, кіраўнік раёна падзяліўся сваімі ўражаннямі і акрэсліў тыя найбольш значныя моманты, якія будуць вызначаць работу ў новай пяцігодцы. Гэта інвестыцыі, занятасць насельніцтва, экспарт, інфарматызацыя і стаўка на моладзь.

Што да іншых тэм, то ў Глускім раёне з пачатку года ў “Дзяржстрах” па выплаты на дзяцей звярнуліся 45 чалавек, якім было выплачана страхоўкі на 4 тысячы (40 млн) рублёў. Гэты факт сведчыць, што няшчасныя выпадкі з дзецьмі, на жаль, не рэдкасць, таму разам з тлумачэннем ім правіл бяспечных паводзін бацькі могуць застрахаваць малых, што стане адчувальнай матэрыяльнай дапамогай пры наступленні страхавога выпадку.

Непрыемнасці здараюцца не толькі з дзецьмі, але і з дарослымі, асабліва калі тыя ўжываюць алкаголь, а то і злоўжываюць ім. У прыватнасці, за паўгода ў нашым раёне грамадзянамі ў стане алкагольнага ап’янення было здзейснена 22 злачынствы. Вось чаму вельмі важнай бачыцца прафілактыка ў гэтым накірунку. На папярэджанне п’янства і алкагалізму, проціпраўных паводзін на вытворчасці і ў сферы сямейна-бытавых адносін нацэлена акцыя “Дзень цвярозасці”. Такая работа — адна з задач і органаў унутраных спраў. Так, сяголета намаганнямі міліцыі выяўлена больш за 980 літраў самагоннай брагі, за паўгода асуджаны ў ЛПП 21 і ўжо ізалявана туды 19 чалавек.

Такія лічбы і факты прыводзілі члены інфармацыйна-прапагандысцкіх груп падчас сустрэч з насельніцтвам сельсаветаў і ў працоўных калектывах раёна. Іх удзельнікі не толькі слухалі, але і задавалі свае пытанні — і непасрэдна па тэмах дня інфармавання, і па некаторых бытавых праблемах. У прыватнасці,  “Жылкамгасу” даручана ў бліжэйшы час праверыць стан вуліц з грунтовым пакрыццём і, дзе патрэбна, правесці іх грэйдзіраванне.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Общество

Мария Фесько возглавила Глусскую центральную районную аптеку № 99 Могилёвского РУП «Фармация»

24 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мои земляки. Тимофей Терентьевич Гурин

24 мая 2025
Читать новость
Общество

Члены партии «Белая Русь» навели порядок, посадили деревья

24 мая 2025
Читать новость
Общество

В Глусском районе побывал депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Олег Дьяченко

23 мая 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко посетит горно-обогатительный комплекс в Любанском районе

23 мая 2025
Читать новость
Происшествия

С топором и ножом на милиционеров

23 мая 2025
Читать новость