Темы

Нацбанк з 17 жніўня зніжае стаўку рэфінансавання да 18 працэнтаў гадавых

Стаўка рэфінансавання ў Беларусі з 17 жніўня будзе зніжана на 2 працэнтныя пункты да 18 працэнтаў гадавых. Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

З 17 жніўня зніжаюцца стаўка рэфінансавання з 20 працэнтаў да 18 працэнтаў гадавых і стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях Нацыянальнага банка па падтрымцы бягучай ліквіднасці банкаў з 25 працэнтаў да 23 працэнтаў гадавых.

Адпаведныя рашэнні прыняты праўленнем і камітэтам па манетарнай палітыцы Нацыянальнага банка 3 жніўня зыходзячы з аналізу дынамікі інфляцыйных працэсаў, стану плацежнага балансу і яго бягучага рахунку, сітуацыі на валютным і фінансавым рынках рэспублікі.

У чэрвені інфляцыя запаволілася да 12,1 працэнта ў гадавым выражэнні. Пры гэтым сярэднямесячны прырост спажывецкіх цэн у другім квартале 2016 года склаў 0,5 працэнта (у аналагічным перыядзе 2015 года – 0,8 працэнта). Падобную тэндэнцыю паказвае таксама трэндавая інфляцыя, агрэгіраваны паказчык якой знізіўся ў чэрвені 2016 года адносна чэрвеня 2015-га да 10,3 працэнта.

Дынаміка грашовых агрэгатаў фарміруе ўмовы для далейшага зніжэння інфляцыі. Прырост сярэдняй шырокай грашовай масы ў чэрвені ў гадавым выражэнні склаў 14,1 працэнта.

“Зафіксаванае ў першым паўгоддзі бягучага года пашырэнне дэфіцыту рахунку бягучых аперацый плацежнага балансу было абумоўлена, перш за ўсё, пагаршэннем умоў гандлю энергетычнымі таварамі і спадам попыту на калійныя ўгнаенні. Пры гэтым у сферы знешнеэканамічнай дзейнасці, якая не залежыць ад кан’юнктурных фактараў, захоўваецца пазітыўны ўплыў мер эканамічнай карэкціроўкі”, – адзначылі ў Нацбанку.

Спецыялісты канстатавалі, што з лютага фарміруецца чыстае прапанаванне замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку, у тым ліку ў сегменце прадпрыемстваў.

Адбываецца паляпшэнне структуры дэпазітнага рынку, перш за ўсё за кошт пераарыентацыі ўкладчыкаў на безадзыўныя дэпазіты з больш працяглымі тэрмінамі.

“Зніжэнне працэнтных ставак палепшыць здольнасць нефінансавых арганізацый па выкананні крэдытных абавязацельстваў перад банкамі, зменшыўшы тым самым рызыкі для фінансавай стабільнасці”, – растлумачылі ў Нацбанку.

Магчымасці прыняцця далейшых рашэнняў Нацыянальнага банка ў галіне працэнтнай палітыкі будуць вызначацца зыходзячы з адпаведнасці дынамікі інфляцыі прагнознай траекторыі, стану плацежнага балансу і яго асобных складнікаў.

Последние новости

Общество

Справимся сообща: коммунальные службы и волонтеры вместе устраняют последствия стихии. Фото

10 июля 2025
Читать новость
Власть

Исаченко: к ликвидации последствий грозового фронта привлечены дополнительные ресурсы и силы

10 июля 2025
Читать новость
Общество

В агрогородке Турино прошел сельский сход. Фоторепортаж

10 июля 2025
Читать новость
Происшествия

Две ночи в лесу провел мужчина, заблудившийся в Бобруйском районе

10 июля 2025
Читать новость
Спорт

На чемпионате Беларуси в байдарке-двойке на 500 метров победу одержали Худенко и Литвинчук

10 июля 2025
Читать новость
Общество

Грозы, ливни, местами град: оранжевый уровень опасности сохраняется на 11 июля в Могилевской области

10 июля 2025
Читать новость