Темы

Запрашэнні на ўчасткі для галасавання будуць разасланы выбаршчыкам за 10 дзён да выбараў

Запрашэнні на ўчасткі для галасавання будуць разасланы выбаршчыкам за 10 дзён да выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання. Аб гэтым паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

Разам з запрашэннямі выбаршчыкам разашлюць інфармацыйныя матэрыялы аб кандыдатах. Згодна з каляндарным планам выбараў, акруговыя выбарчыя камісіі павінны вырабіць іх не пазней за 26 жніўня.

Да 27 жніўня на ўчастках для галасавання павінны быць аформлены стэнды з інфармацыйнымі матэрыяламі аб кандыдатах у дэпутаты. Паводле слоў Мікалая Лазавіка, гэта будуць вялікія агульныя плакаты аб прэтэндэнтах на месца ў парламенце.

На папярэдніх выбарах у Беларусі выбаршчыкаў запрашалі прыняць удзел у галасаванні з дапамогай СМС. Ці будуць рабіць такую рассылку на гэты раз, пакуль невядома. «Паглядзім яшчэ. Мы канчатковага рашэння пакуль не прынялі», — сказаў Мікалай Лазавік.

Цяпер у Беларусі ідзе перадвыбарная агітацыя, яна будзе прадаўжацца да 10 верасня. На 110 месц у парламенце прэтэндуюць больш як 500 чалавек.

Последние новости

Образование

Заседание дамской гостиной провели для ветеранов педагогического труда и молодых работников системы образования района в Глуске

28 апреля 2026
Читать новость
Общество

Цуд, а не жыццё. У канцы восьмай пяцігодкі (1965—1970 гады) непазнавальна змянілася жыццё людзей

28 апреля 2026
Читать новость
Культура

«Одно на двоих» — национальная кинопремьера. Премьерный показ фильма в Глуске пройдет в ЦКиД «Орион» 30 апреля в 18:00

28 апреля 2026
Читать новость
Общество

Врачи — о положительной динамике и подготовке к генной терапии Ксюши Маисеенко

28 апреля 2026
Читать новость
Общество

Молодежный совет против вейпинга

28 апреля 2026
Читать новость
Общество

Жывая памяць. Мітынг-рэквіем, прысвечаны 40-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС, адбыўся ў аграрадку Заеліца

28 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем