Темы

Ці памятаеце вы першае верасня ў першым класе?

Ці памятаеце вы свой самы першы Дзень ведаў, сваё першае верасня ў першым класе? З такім пытаннем я звярнулася да глушчан. Па праўдзе кажучы, на вельмі вялікія і змястоўныя адказы не разлічвала, таму што сама амаль не памятаю гэты дзень. Усё, што засталося ў дзіцячай памяці — шмат кветак, дзяўчынкі, прыбраныя ў белыя фартухі, і вельмі высокія выпускнікі, якія вялі нас, малечу, на ўрачыстую лінейку. А вось што ўспомнілі глушчане.

Галіна, прадпрымальнік:

— Сваю першую ў жыцці школьную лінейку памятаю вельмі добра. Я несла вельмі цяжкі сапраўдны званок, у які яшчэ і званіць патрэбна было. Памятаю, што купленую ў магазіне школьную сукенку вечарам, напярэдадні першага верасня, мама падшывала, падганяла пад мой невялікі рост.  А яшчэ я расказвала верш на лінейцы перад усёй школай — гэта было вельмі адказна, хвалююча і трошкі страшна.

Ульяна, студэнтка:

—  Гэты дзень запомніўся мне ва ўсіх падрабязнасцях, як быццам усё было толькі ўчора. Можа таму ўсё так добра адклалася ў памяці, што я вельмі чакала сваю першую школьную лінейку, вельмі хацела ў школу. А яшчэ са мною ў першы клас пайшлі амаль усе мае сябры з дзіцячага сада. На ўрачыстай лінейцы было шмат букетаў, у дзяўчынак прыгожыя банты і сукенкі. Увогуле, уся атмасфера ў гэты дзень была вельмі ўрачыстая, святочная.

Наталля, служачая:

— На жаль, амаль нічога не памятаю. Толькі адзінае ўрэзалася ў памяць — імя настаўніцы, — яно мяне вельмі здзівіла. Звалі яе Ніна Піліпаўна.

Вольга, настаўнік:

— Упершыню я папала на ўрачыстую школьную лінейку за год да паступлення ў першы клас. Маю бабулю, педагога-ветэрана, запрасілі выступіць на лінейцы, і я падчас яе прамовы стаяла з ёй побач і потым на працягу ўсяго мерапрыемства. Са свайго першага Дня ведаў мне добра запомніўся вялікі бант, які мама прычапіла мне на макушку — ён увесь час балюча сцягваў мне валасы. А яшчэ старшакласнікі-выпускнікі (мая мама была ў іх класным кіраўніком) ніяк не маглі дагаварыцца, хто мяне будзе весці на лінейку, і яны, не перастаючы, перадавалі маю руку адзін другому. У гэтым годзе я буду прысутнічаць ужо на саракавой лінейцы ў сваім жыцці.

Алена, мама ў дэкрэтным адпачынку:

— Успаміны непасрэдна пра саму ўрачыстую лінейку не вельмі ясныя. Затое я добра памятаю, як рыхтавалася да гэтага важнага ў жыцці дня. На сваё дзіцячае крэселка акуратна складвала белыя  гольфы, выпрасаваныя мамай фартушок, сукенку. Вельмі чакала свой першы дзень у школе і, канешне ж, хвалявалася.

Максім, студэнт:

— Памятаю вельмі мала: кнігі, якія нам, першакласнікам, падарылі выпускнікі, “фотасесія” з мамай на прыступках школы і ўсё. Але я добра памятаю свой настрой у той дзень — вельмі хваляваўся і крыху баяўся ісці ў школу. Мне ўвесь час здавалася, што я не змагу добра вучыцца.

Падрыхтавала Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Последние новости

Общество

Учатся помогать. Слет юных спасателей-пожарных прошел в Глуске

1 мая 2024
Общество

Толокою. Уроженцы Ольницы организовали субботник на сельском кладбище

1 мая 2024
Актуально

1 мая — Праздник труда

1 мая 2024
Общество

В память о чернобыльской трагедии

30 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Слово делегату ВНС Олегу Дьяченку

30 апреля 2024
Актуально

Какой будет новая Военная доктрина Беларуси. Хренин раскрыл подробности документа

30 апреля 2024
Актуально

Вольфович. Концепция национальной безопасности

30 апреля 2024
Власть

Нам нужен мир. Второй день заседания VII ВНС

30 апреля 2024
Актуально

Вступительная кампания-2024: сроки приема документов, проведения испытаний и зачисления в вузы

30 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Власть

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024