Темы

Гісторыя раёна ў фактах і лічбах

Не перастаю здзіўляцца, колькі цікавай інфармацыі можна знайсці на старонках нашай раёнкі мінулых гадоў. Гартаючы ў чарговы раз падшыўку “Сцяга Радзімы” за 1990 год, натрапіла на вытрымкі з газеты “Сцяг калектывізацыі” (так называлася глуская раёнка ў другой палове 30-х гадоў XX стагоддзя).

Вось што пісала газета ў 1935 годзе: “У школах раёна вучыцца 9 600 чалавек. Усяго ў раёне 97 школ, з якіх 21 — няпоўная сярэдняя, адна — поўная сярэдняя, 75 — пачатковых, дзве — рускія, тры — польскія, адна — яўрэйская, адна — латышская і 90 — беларускіх. У школах працуюць 295 настаўнікаў”.

У другой палове 30-х гадоў у самым разгары была калектывізацыя, таму натуральна, што матэрыялы ў тагачаснай раёнцы былі прысвечаны менавіта развіццю сельскай гаспадаркі і жыццю калгаснікаў. Напрыклад, сустракаем такую нататку: “Вучні 3-га класа Кавалёўскай школы Акцябрскага сельскага Савета (у той час ён уваходзіў у склад нашага раёна. — Аўт.) уключыліся ў барацьбу за 7—8 мільярдаў пудоў хлеба. Імі сабрана для калгаса імя Дзяржынскага 700 кг попелу”. А вось яшчэ: “На малочнатаварнай ферме калгаса “Амур” Слаўкавіцкага сельсавета каровы-рэкардысткі даюць па 1 800—2 040 кг малака ў год”. Каб калгасніцы нашага раёна маглі добра працаваць і не хваляваліся пра сваіх малых дзяцей, у вёсках адчыняліся яслі: “У 1936 годзе ў раёне было восем ясляў у саўгасах і 100 — у калгасах”.

А вось падзея з жыцця Глуска ў 1936 годзе: “Па згодзе яўрэйскага насельніцтва двухпавярховы будынак сінагогі, што па вуліцы Сацыялістычнай, дом 10, перабудаваны ў Дом культуры. На першым паверсе — зала для кіно і пастановак, тут жа пакой для розных гульняў і раздзявальня. На другім паверсе — бібліятэка і чытальная зала. У хуткім часе ў клубе будзе ўстаноўлена гукавое кіно”.

І яшчэ хочацца прывесці крыху статыстыкі, але ўжо бліжэйшага да нас часу. Інтэрв’ю з начальнікам аддзела статыстыкі (надрукавана ў адным з нумароў “Сцяга Радзімы” ў ліпені 1990 года) змяшчае даныя за 1989 год, калі праводзіўся апошні ў Савецкім Саюзе перапіс насельніцтва. З гэтага інтэрв’ю мы даведваемся, што ў Глускім раёне на 12 студзеня 1989 года пражывала 22 612 чалавек, з якіх 15,1 тыс. — вяскоўцы, а 7,5 тыс. чалавек жылі ў райцэнтры. Сярэдні ўзрост глушчан складаў: мужчыны — 30 гадоў (40 на сяле), жанчыны — 34 гады (49 на сяле). Шэсць чалавек у раёне мелі ўзрост звыш 100 гадоў. У Глуску жылі 55 удаўцоў і 441 удава, на сяле было 220 удаўцоў і 2 168 удоў. Па нацыянальным складзе ў нашым раёне пераважалі беларусы, рускія і ўкраінцы, таксама жылі яўрэі, палякі, татары і людзі іншых нацыянальнасцей.

Падшыўку гартала

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Последние новости

Общество

Учатся помогать. Слет юных спасателей-пожарных прошел в Глуске

1 мая 2024
Общество

Толокою. Уроженцы Ольницы организовали субботник на сельском кладбище

1 мая 2024
Актуально

1 мая — Праздник труда

1 мая 2024
Общество

В память о чернобыльской трагедии

30 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Слово делегату ВНС Олегу Дьяченку

30 апреля 2024
Актуально

Какой будет новая Военная доктрина Беларуси. Хренин раскрыл подробности документа

30 апреля 2024
Актуально

Вольфович. Концепция национальной безопасности

30 апреля 2024
Власть

Нам нужен мир. Второй день заседания VII ВНС

30 апреля 2024
Актуально

Вступительная кампания-2024: сроки приема документов, проведения испытаний и зачисления в вузы

30 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Власть

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024