Темы

У Беларусі скарэкціруюць сістэму дыспансерызацыі

У Беларусі скарэкціруюць сістэму дыспансерызацыі, заявіў першы намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч у час прэс-канферэнцыі на тэму «Рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі па фарміраванні здаровага ладу жыцця, захаванні і ўмацаванні здароўя насельніцтва» ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

«З 2017 года мы змяняем сістэму дыспансерызацыі. Мы адыходзім ад усеагульнай дыспансерызацыі, звяртаем увагу на мэтавыя скрынінгі. З увядзеннем электроннай карткі і гісторыі хваробы будзе змяншацца колькасць паўторных візітаў у паліклінікі», — сказаў Дзмітрый Піневіч.

Паводле яго слоў, нараўне з існуючымі праектамі па скрынінгу раку прастары, малочнай залозы і коларэктальнага раку могуць з’явіцца скрынінгавыя абследаванні раку скуры.

Таксама плануецца, што пацыентам будуць выдадзены апытальнікі. На падставе запоўненых анкет можна будзе скласці індывідуальную праграму харчавання, фізічнай актыўнасці, кантролю артэрыяльнага ціску і інш.

Да канца года ва ўсіх паліклініках Мінска будуць уведзены электронныя рэцэпты. У 2017 годзе плануецца ўвесці электронныя амбулаторныя карткі. Па сутнасці, гэта будзе асабісты кабінет, дзе кожны зможа ўбачыць інфармацыю аб сваім здароўі.

Последние новости

Год благоустройства

Санитарный день в Глусском районе

6 ноября 2025
Читать новость
Год благоустройства

В Глусском районе проходит санитарный день

6 ноября 2025
Читать новость
Творческие проекты

Глушчына. Ад вызвалення да Перамогі

6 ноября 2025
Читать новость
Актуально

Афиша выходного дня. Мероприятия в Глуске 7-9 ноября

6 ноября 2025
Читать новость
Актуально

Количество киберпреступлений увеличилось

6 ноября 2025
Читать новость
Власть

Александр Лукашенко в Мозыре открыл обновленный мост через Припять

6 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем