Темы

У Беларусі ўпершыню з 1992 года колькасць народжаных перасягнула колькасць памерлых

У Беларусі ўпершыню з 1992 года колькасць народжаных перасягнула колькасць памерлых – гэта вялікае дасягненне, паведаміла 27 кастрычніка журналістам старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева.

“Упершыню па выніках студзеня-верасня бягучага года адзначаны натуральны прырост насельніцтва, які склаў 518 чалавек. Для параўнання: у студзені-верасні 2015 года назіраліся натуральнае змяншэнне насельніцтва (1762 чалавекі), – адзначыла старшыня Белстата. – За дзевяць месяцаў 2016 года ў рэспубліцы нарадзілася 89 434 дзіцяці, што на 455 дзяцей, або на 0,5 працэнта больш, чым за дзевяць месяцаў 2015 года. Узровень нараджальнасці павялічыўся да 12,6 праміле – гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў у Еўропе”.

У Беларусі доля дзяцей, народжаных другімі і наступнымі ў сваіх сем’ях, у агульнай колькасці народжаных у рэспубліцы за дзевяць месяцаў 2016 года склала 58,7 працэнта і павялічылася ў параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года на 1,5 працэнта. Гэта сведчыць аб эфектыўнасці дзяржаўных мер па стымуляванні нараджальнасці другіх і наступных дзяцей, падкрэсліла Іна Мядзведзева.

Лідарамі з’яўляюцца Мінск і Брэсцкая вобласць. Так, у сталіцы колькасць народжаных перасягнула колькасць памерлых на 4 111 чалавек, у Брэсцкай вобласці – на 1 255 чалавек. А ў Гомельскай вобласці натуральнае змяншэнне склала 9 чалавек (у студзені-верасні мінулага года гэты паказчык перавышаў 400 чалавек). У астатніх рэгіёнах краіны таксама адзначаецца дадатная дынаміка ў скарачэнні натуральнага змяншэння.

Натуральны прырост за дзевяць месяцаў бягучага года зафіксаваны ў 85 са 113 гарадоў і ў 27 з 90 пасёлкаў гарадскога тыпу рэспублікі. Натуральны прырост сельскага насельніцтва адзначаны ў Мінскім, Брэсцкім і Гомельскім раёнах.

Паводле слоў старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта, колькасць памерлых зменшылася на 1825 чалавек (на 2 працэнты) у параўнанні са студзенем-вераснем мінулага года (у студзені-верасні бягучага года памерла 88 916 чалавек). Зніжэнне колькасці памерлых назіралася ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі і сталіцы. “Прадметам асаблівай увагі з’яўляецца смяротнасць насельніцтва ў працаздольным узросце, – сказала кіраўнік Белстата. – У студзені-верасні 2016 года колькасць памерлых у працаздольным узросце склала 16 159 чалавек і зменшылася на 1055 чалавек у параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам, або на 6,1 працэнта”. Бясспрэчным дасягненнем айчыннай аховы здароўя з’яўляецца зніжэнне ўзроўню дзіцячай смяротнасці, дадала яна.

Як раней паведамлялася БЕЛТА, колькасць насельніцтва Беларусі на 1 кастрычніка 2016 года склала 9 505,2 тыс. чалавек і ў параўнанні з пачаткам бягучага года павялічылася на 6 799 чалавек, у тым ліку за кошт міграцыйнага прыросту – на 6 281 чалавек і натуральнага прыросту – на 518 чалавек.

Последние новости

Общество

Учатся помогать. Слет юных спасателей-пожарных прошел в Глуске

1 мая 2024
Общество

Толокою. Уроженцы Ольницы организовали субботник на сельском кладбище

1 мая 2024
Актуально

1 мая — Праздник труда

1 мая 2024
Общество

В память о чернобыльской трагедии

30 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Слово делегату ВНС Олегу Дьяченку

30 апреля 2024
Актуально

Какой будет новая Военная доктрина Беларуси. Хренин раскрыл подробности документа

30 апреля 2024
Актуально

Вольфович. Концепция национальной безопасности

30 апреля 2024
Власть

Нам нужен мир. Второй день заседания VII ВНС

30 апреля 2024
Актуально

Вступительная кампания-2024: сроки приема документов, проведения испытаний и зачисления в вузы

30 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024