Темы

Грошы разумных любяць

Грошы разумных любяць

Усім вядома, што грошы любяць, калі іх лічаць, гэта так, але грошы яшчэ любяць, калі імі распараджаюцца з розумам — з гэтым таксама не паспрачаешся. Ці не таму дэвізам рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці і сталі словы “Грошы любяць разумных людзей”. Арганізатарамі яе выступаюць Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі, а на абласным і раённым этапах — іх падведамасныя структуры, у нашым выпадку — Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці і ўпраўленне адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.

Раённы этап  гэтага адметнага інтэлектуальнага спаборніцтва прайшоў у Глуску 21 кастрычніка, у ім прынялі ўдзел 22 вучні гарпасялковых школ і гімназіі, а таксама сельскіх вучэбна-педагагічных комплексаў. Заданні па фінансавай граматнасці прапаноўваліся ў выглядзе тэстаў (29 пытанняў) і невялікага эсэ, дзе патрэбна было паразважаць над тым, што лепей: браць крэдыт або запасіць грошы самастойна і паступова? Трэба адзначыць, што школьнікі, няхай сабе і старэйшыя, мяркуючы па іх выказваннях, даволі сур’ёзна ставяцца да гэтага пытання і лічаць, што запасіць грошы трэба ў любым выпадку — ці мала што можа здарыцца ў жыцці, а вось крэдыт браць — толькі на самае неабходнае, і толькі тады, калі ўпэўнены, што зможаш яго вярнуць. З такой думкай цяжка спрачацца, неаспрэчнымі былі і вынікі тэсціравання, якое і вызначыла пераможцаў. Першае месца на раённым этапе алімпіяды па фінансавай граматнасці заняла вучаніца 11 класа гімназіі Дар’я Шарко, другое прысуджана таксама гімназістцы і таксама 11-класніцы Аляксандры Марціновіч, трэцяе месца — у вучаніцы школы № 2 Марыны Кавалёвай (11-ы клас). Адметнасцю сяголетняй фінансавай алімпіяды стала тое, што, акрамя трох прызёраў, было вырашана адзначыць яшчэ двух удзельнікаў, імі сталі гімназісткі Насця Змітровіч, 11-ы клас, і Яўгенія Кудзелка, 10-ы клас, дзяўчаты атрымалі падзякі за паспяховы ўдзел у раённым этапе алімпіяды па фінансавай граматнасці. Як бачым, чатыры з пяці лепшых удзельнікаў алімпіяды вучацца ў гімназіі, таму трэба сказаць пра добрую работу іх настаўніка — Сяргея Яўгенавіча Сяргеева, які і дапамог ім так годна падрыхтавацца.

Заслужаныя ўзнагароды прызёрам фінансавай алімпіяды ўручылі члены журы — начальнік упраўлення касавых аперацый і перавозкі каштоўнасцей у горадзе Бабруйску Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці Міхаіл Ліпаўка, загадчык сектара продажаў рознічных банкаўскіх прадуктаў і паслуг цэнтра банкаўскіх паслуг № 707 філіяла № 703 ААТ “ААБ Беларусбанк” Жанна Малаковіч і начальнік аддзела рознічных паслуг разлікова-касавага цэнтра № 15 ААТ “Белаграпрамбанк” Святлана Арцюшэўская. Таксама ў склад журы ўваходзілі настаўніца матэматыкі СШ № 1 Таццяна Голуб і настаўнік грамадазнаўства гімназіі Сяргей Сяргееў.

Раённы этап — гэта першы этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці, і тых, хто прайшоў яго найбольш паспяхова, чакае наступны, абласны, ён намечаны на 23 лістапада і пройдзе ў Магілёве.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота прадастаўлена аддзелам адукацыі, спорту і турызму

 

Последние новости

Актуально

Вступительная кампания-2024: сроки приема документов, проведения испытаний и зачисления в вузы

30 апреля 2024
Актуально

Председатель ФПБ – о делегатах ВНС, Годе качества и повышении статуса профсоюзов

30 апреля 2024
Общество

В Глуске прошло координационное совещание по борьбе с преступностью и  коррупцией

29 апреля 2024
Власть

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024
Актуально

Нет банкомата — снимайте деньги на кассе магазина. Точки продаж подключаются к сервису по выдаче наличных от Беларусбанка

29 апреля 2024
Происшествия

Из зала суда. Началось с того, что вор увидел на улице незапертые «Жигули»

28 апреля 2024
Общество

В Глусском районе началась выплата материальной помощи ко Дню Победы

27 апреля 2024
Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024