Темы

Мінтранс заклікае вадзіцеляў, якія трапілі ў крытычную сітуацыю, званіць на адзіны нумар 125

Заявіць аб дэфектах на аўтамабільных дарогах агульнага карыстання, а таксама расказаць аб крытычнай сітуацыі і атрымаць адпаведную дапамогу можна, пазваніўшы ў дыспетчарскую службу дэпартамента “Белаўтадар” па адзіным кароткім нумары 125. Аб гэтым паведаміў 9 лістапада начальнік галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Сяргей Лявончык у час прэс-канферэнцыі “Меры па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху ў зімовы перыяд” у прэс-цэнтры БЕЛТА.

“У любым рэгіёне краіны аўтамабілісты могуць паведаміць важную інфармацыю або выказаць прэтэнзіі наконт дарожных умоў на той ці іншай аўтамагістралі, а таксама ў выпадку ўзнікнення крытычнай сітуацыі ў дарозе, пазваніўшы на адзіны кароткі нумар 125 цэнтральнай аператыўнай дыспетчарскай службы дэпартамента “Белаўтадар” Міністэрства транспарту і камунікацый. Гэта дасць магчымасць дарожным службам больш аператыўна рэагаваць на сітуацыю для забеспячэння бяспечных умоў руху транспарту. Калі чалавек выехаў і апынуўся ў непрыемнай сітуацыі, не трэба саромецца звярнуцца па дапамогу як у ДАІ, так і па гэтым тэлефоне. Калі атрыманая інфармацыя адносіцца да кампетэнцыі дарожных службаў “Белаўтадара”, яна не застанецца без увагі і адпаведнага рэагавання. Акрамя таго, пры неабходнасці да вырашэння праблемы будуць прыцягнуты іншыя экстранныя і аварыйныя службы, якія акажуць неабходную дапамогу”, – запэўніў Сяргей Лявончык.

У сваю чаргу старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ МУС Беларусі Станіслаў Салавей адзначыў, што падраздзяленнямі ДАІ арганізаваны кантроль стану праезнай часткі, у выпадку неабходнасці будзе аказвацца садзейнічанне дарожным і камунальным службам у аператыўнай ліквідацыі наступстваў неспрыяльнага надвор’я. “Сіноптыкі зноў прагназуюць аранжавы ўзровень небяспекі. Супрацоўнікі ДАІ гатовы пры неабходнасці ўвесці план “Надвор’е”. На дарогі будуць выведзены дадатковыя нарады ДПС, якія будуць забяспечваць бяспечныя ўмовы руху, кантраляваць выкананне ПДР, аказваць дапамогу ўдзельнікам дарожнага руху”, – сказаў ён.

Паводле слоў старшага інспектара, вадзіцелі павінны разумець, што прыбіранне снегу патрабуе пэўнага часу. “Імгненна снег прыбраць немагчыма, існуюць нормы па прыбіранні. Трэба паклапаціцца аб бяспецы самім. Калі аўтамабілісты бачаць на канкрэтным участку дарогі, напрыклад, галалёдзіцу, можна званіць 102 або ў дарожныя службы”, – сказаў Станіслаў Салавей.

Ён таксама нагадаў некаторыя рэкамендацыі ДАІ, якія могуць быць карысныя вадзіцелям пры складаных умовах надвор’я. “Улічвайце, што пачышчаная і апрацаваная процігалалёдным саставам дарога не становіцца адразу бяспечнай, патрабуецца час і пэўная інтэнсіўнасць руху, каб сумесь пачала “працаваць” і выконваць свае функцыі. Плануйце свой маршрут з улікам магчымых заторавых сітуацый, выбірайце бяспечную скорасць і дыстанцыю, не рабіце непатрэбных перастраенняў і выязджайце загадзя. Перад пачаткам руху не забывайце чысціць аўтамабіль і шкло ад снегу і лёду. У час ападкаў уключайце блізкае святло фар. Будзьце асабліва ўважлівыя ў дварах і асцярожныя пры праездзе пешаходных пераходаў. Тармазіце і паскарайцеся плаўна, не дапускаючы заносу аўтамабіля на слізкай дарозе. Пешаходам рэкамендуецца праяўляць павышаную ўвагу пры пераходзе праезнай часткі”, – удакладніў Станіслаў Салавей.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у бліжэйшыя дні па цэнтральнай і паўночнай частцы Беларусі чакаюцца складаныя ўмовы надвор’я ў выглядзе моцных ападкаў (снег, мокры снег, дождж). Тэмпература паветра будзе вагацца ад мінус 9 ноччу да плюс 3 днём, на дарогах галалёдзіца.

Последние новости

Происшествия

Из зала суда. Началось с того, что вор увидел на улице незапертые «Жигули»

28 апреля 2024
Общество

В Глусском районе началась выплата материальной помощи ко Дню Победы

27 апреля 2024
Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Актуально

Акция «Дом без насилия» в Глуске: скандалистов пока предупредили

26 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024