Паважаныя чытачы!
Новы год — гэта заўсёды новая мяжа і новы старт, час азірнуцца на пройдзены шлях і з надзеяй паглядзець наперад. У адыходзячым годзе ў Глускім раёне адбывалася шмат падзей, добрых і не вельмі, і мы імкнуліся на старонках газеты аператыўна адклікацца на кожную з іх. Мы ўдзячныя ўсім, хто быў разам з намі ў 2016 годзе, за падтрымку, за цікавасць да артыкулаў, за парады, за карысную крытыку, за матэрыялы, якія мы стваралі з вашай дапамогай. Спадзяёмся, што ў 2017-м наша з вамі сяброўства будзе толькі мацнець.
З Новым годам вас, сябры! З новым годам, што будзе напоўнены новымі магчымасцямі, новымі перамогамі і адкрыццямі!
З павагай “радзімаўцы”