Темы

У Мінпрацы назвалі параметры беларускай мадэлі сістэмы страхавання ад беспрацоўя і тэрміны яе ўвядзення

Увядзенне ў Беларусі сістэмы страхавання ад беспрацоўя можа пачацца ўжо ў 2018 годзе. Аб гэтым паведаміў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч на анлайн-канферэнцыі на сайтах БЕЛТА і міністэрства.

“Страхаванне ад беспрацоўя займае цэнтральнае месца ў сістэме сацыяльных амартызатараў. Гэта форма сацыяльнай абароны эканамічна актыўнага насельніцтва ад рызыкі, звязанай са стратай работы па незалежных ад застрахаваных асоб абставінах”, – сказаў першы намеснік міністра.

Ён падкрэсліў, што канкрэтнага рашэння яшчэ няма. З лістапада 2016 года па студзень 2017 года працавала створаная па даручэнні ўрада міжведамасная група. У пачатку лютага прапановы па ўвядзенні ў рэспубліцы сістэмы страхавання ад беспрацоўя накіраваны ў Савет Міністраў.

Улічваючы змест ключавых базавых і дадатковых элементаў фінансавай асновы страхавання ад беспрацоўя, міжведамасная рабочая група прыйшла да рашэння, што найбольш прымальная мадэль з наступнымі параметрамі: устанаўленне асобнага страхавога тарыфу; абавязковы ўдзел у гэтай сістэме ўсіх занятых асоб, якія працуюць па найме; удзел у фарміраванні страхавога фонду работнікаў і наймальнікаў на роўных умовах; выплата дапамогі па беспрацоўі толькі грамадзянам, зарэгістраваным у органах дзяржаўнай службы занятасці ў якасці беспрацоўных; наяўнасць у прэтэндэнта на дапамогу страхавога стажу не менш як адзін год; выплата дапамогі толькі беспрацоўным, якія страцілі работу па ўважлівых прычынах; акумуляванне страхавых сродкаў у Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва; ажыццяўленне выплаты дапамогі толькі органамі дзяржслужбы занятасці. Сярэдні памер страхавой дапамогі па беспрацоўі – 60 працэнтаў ад сярэдняй зарплаты работніка; перыяд выплаты – 26 каляндарных тыдняў (70 працэнтаў сярэдняй зарплаты работніка за першыя 13 каляндарных тыдняў і 50 працэнтаў – за апошнія 13 каляндарных тыдняў).

У выпадку адабрэння выпрацаваных падыходаў работа па ўвядзенні ў рэспубліцы сістэмы страхавання ад беспрацоўя можа пачацца ўжо ў 2018 годзе. Паводле слоў Андрэя Лабовіча, прапануецца на першым этапе, да запуску сістэмы страхавання ад беспрацоўя, павысіць дапамогу па беспрацоўі да 100 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) звольненым у сувязі са скарачэннем колькасці або штату работнікаў, да 50 працэнтаў БПМ – іншым работнікам, звольненым па ўважлівых прычынах.

Начальнік упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алег Такун адзначыў, што падтрымка людзей, якія страцілі работу па аб’ектыўных прычынах, шырока распаўсюджана ў свеце пры неспрыяльнай эканамічнай кан’юнктуры і з’яўляецца элементам сістэмы мер па стабілізацыі сітуацыі.

Працэс станаўлення і развіцця інстытута страхавання ад беспрацоўя заняў некалькі дзесяцігоддзяў. Яно ўкаранялася ў практыку большасці развітых краін пры актыўнай падтрымцы прафсаюзаў і да канца 1940-х гадоў стала неад’емнай часткай нацыянальных сістэм сацыяльнай абароны. Так, у большасці замежных краін сістэмы страхавання па беспрацоўі існуюць амаль шэсць дзесяцігоддзяў, а ў Даніі яны пачалі рэалізоўвацца яшчэ ў 1907 годзе.

Прыняцце або перагляд праграм страхавання па беспрацоўі часта звязаны з рэгіянальнымі або міжнароднымі крызісамі. Напрыклад, ЗША і Канада ўвялі свае сістэмы ў 1935 і 1940 гадах адпаведна ў адказ на Вялікую дэпрэсію 1930-х гадоў. Праграмамі страхавання ад беспрацоўя ў розных краінах ахоплена да 80 працэнтаў занятага насельніцтва.

“У кожнай краіне свая сістэма страхавання па беспрацоўі, яна залежыць ад агульнай сітуацыі, асаблівасцей беспрацоўя, характарыстык рынку працы і інш. Але ні адна сістэма страхавання па беспрацоўі, як бы добра яна ні была распрацавана, не здольна вырашыць праблему беспрацоўя ў цэлым. Мэта страхавання па беспрацоўі – забеспячэнне часовага і частковага замяшчэння даходу застрахаванай асобы, якая страціла работу, у перыяд пошуку новай работы”, – сказаў Алег Такун.

Последние новости

Актуально

Чтобы защитить свой урожай

2 мая 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Брянская наступательная операция

2 мая 2024
Общество

Белорусская партия «Белая Русь» отмечает первую годовщину

2 мая 2024
Общество

Учатся помогать. Слет юных спасателей-пожарных прошел в Глуске

1 мая 2024
Общество

Толокою. Уроженцы Ольницы организовали субботник на сельском кладбище

1 мая 2024
Актуально

1 мая — Праздник труда

1 мая 2024
Общество

В память о чернобыльской трагедии

30 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Слово делегату ВНС Олегу Дьяченко

30 апреля 2024
Актуально

Какой будет новая Военная доктрина Беларуси. Хренин раскрыл подробности документа

30 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024