Темы

Самі папрацавалі — самім жа і прыемна

Самі папрацавалі — самім жа і прыемна

Усе яны займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторый каля сваіх прадпрыемстваў, арганізацый, фермаў, машынных двароў, рамонтных майстэрняў, каля адміністрацыйных пабудоў, а таксама ў грамадскіх месцах і месцах адпачынку. Так, быў наведзены парадак у раёне аўтастанцыі, бальніцы, на цэнтральным стадыёне, у парках, згрэблена і звезена лісце ўздоўж пешаходнай дарожкі, што ідзе ад сярэдняй школы № 1 да дзіцячай школы мастацтваў, у садзе эксбазы “Глуск”.

Прыдарожныя палосы лесу ўбіралі работнікі лясніцтваў, таксама яны займаліся ўборкай на месцах адпачынку, што знаходзяцца ў лесе, і ачышчалі лес ад буралому. Быў наведзены парадак на аўтамабільных стаянках уздоўж дарог Асіповічы — Глуск — Азарычы і Бабруйск — Глуск — Любань, там працавалі работнікі ЛДД-733.

Не забыліся падчас суботніка і на памятныя месцы, напрыклад, работнікі падатковай службы наводзілі парадак у скверы каля помніка воінам-інтэрнацыяналістам. Былі добраўпарадкаваны абеліскі ў вёсках Бабірова і Макавічы, месцы баявой славы на тэрыторыі Каткаўскага сельсавета.

Асобнай увагі заўсёды патрабуюць могілкі. Так, работнікі “Жылкамгаса”, акрамя іншага, займаліся добраўпарадкаваннем старых могілак, што па вуліцы Кірава, зразалі і вывозілі адтуль сухія галіны. На кладах вёскі Сельцы Калаціцкага сельсавета з дапамогай мясцовых жыхароў былі выразаны кусты, а работнікі лясгаса агарадзілі грамадскія могілкі былой вёскі Масты (Завалочыцкі сельсавет).

Не страчвае актуальнасці праблема селішчаў, што засталіся без гаспадароў. Так, наводзілі парадак каля такіх двароў мясцовыя жыхары ў Даколі (Хваставіцкі сельсавет), у Замасточчы Каткаўскага сельсавета каля безгаспадарных пабудоў выразалі параснік. У вёсцы Чапаева Слаўкавіцкага сельсавета работнікі мясцовых арганізацый займаліся ў тым ліку і ўборкай несанкцыянаваных звалак і смецця.

Канешне, названыя аб’екты — гэта далёка не ўвесь “фронт работ”, дзе жыхары раёна працавалі ў суботу. Але ўжо толькі з гэтага пераліку зразумела, наколькі чысцейшай і прыгажэйшай стала наша з вамі зямля за нейкія паўдня. Самі папрацавалі — самім жа і прыемна.

Алена ВАЛОШКА

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Год благоустройства

Идет ремонт на территории Глусской СШ № 2

13 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем работников налоговых органов! Поздравление руководства района

13 июля 2025
Читать новость
Актуально

Что нужно знать владельцам велосипедов

12 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал телефонные доклады главы МЧС и управделами Президента

12 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

В парке напротив СШ № 2 Глуска продолжаются работы по благоустройству

12 июля 2025
Читать новость
АПК

В Глусском районе прошли “Зажинки”. Фоторепортаж

11 июля 2025
Читать новость