Узбраенне і ваенная тэхніка перыяду Вялікай Айчыннай вайны, драўляныя фігуркі салдат розных армій і розных часоў сабраны разам у адной экспазіцыі, што адкрылася днямі ў раённым краязнаўчым музеі. Тут праходзіць выстава разьбяра па дрэве Ігара Лізуры. Ураджэнец Асіповіцкага раёна, а цяпер жыхар Старых Дарог, сваю вялікую калекцыю работ ён перадаў Асіповіцкаму гісторыка-краязнаўчаму музею, адкуль яны і трапілі ў Глуск, дзе экспазіцыя затрымаецца прыкладна да сярэдзіны кастрычніка. Калі сабраць усе фігуркі рыцараў, грэнадзёраў, гусараў, асілкаў, дружыннікаў, самураяў, мангольскіх воінаў і вікінгаў — атрымаецца цэлая драўляная армія. Усяго ж у мясцовым музеі выстаўляецца больш за 50 экспанатаў, многія з іх былі выразаны з суцэльных кавалкаў дрэва, прычым у вырабах да драбніц прапрацаваны ўсе дэталі адзення, зброі, тэхнікі, ёсць нават цэлыя кампазіцыі, напрыклад, партызанскі лагер у лесе. Думаецца, тым, хто цікавіцца і разьбой па дрэве, і ўсім, што звязана з ваеннай тэматыкай, новая музейная экспазіцыя пад назвай “Лінія Лізуры” спадабаецца — цікава паглядзець, карысна даведацца.
Т.ЛУГАВАЯ Фота С.РУДЗІНСКАГА
Теги
Последние новости
Общество
От патефона до магнитофона. Коллекция аудиоаппаратуры глусчанина Альберта Волкова выставлена в районном историко-краеведческом музее
23 мая 2026
Общество
Глуск: 1396—2026. “Перуновы стрэлы” і шэдэўры сярэднявечных рамеснікаў
23 мая 2026
Общество
Девятиклассник гимназии Глуска Егор Лось принял участие в областном этапе республиканского юниорского лесного конкурса «Квiтней, мой лес»
23 мая 2026
Общество
В Могилёве завершился областной слет юных спасателей пожарных