Темы

Набываюцца вопыт і медалі

Набываюцца вопыт і медалі

Спаборніцтвы бываюць больш маштабныя і меншыя па колькасці ўдзельнікаў, больш адказныя і тыя, што праводзяцца не столькі для вызначэння спартыўнага статусу, колькі для замацавання ўменняў і навыкаў. Гэтым яны якраз і важныя. З разраду такіх — XI чэмпіянат і першынство Бабруйскай федэрацыі таэквандо “Вясна-2017”. У гэтых спаборніцтвах, якія праходзілі 22 і 23 красавіка ў Бабруйску, акрамя гаспадароў татамі, выступалі спартсмены са Жлобіна, Ялізава і Глуска — усіх каля 170 удзельнікаў.

Глускі фізкультурна-спартыўны клуб прадстаўлялі 18 юных таэквандыстаў, у тым ліку і тыя хлопчыкі і дзяўчынкі, што займаюцца гэтым відам адзінаборстваў першы год. Іх удзел у такіх спаборніцтвах трэнер Валянцін Сокал лічыць вельмі важным, бо  менавіта ў сустрэчах з прадстаўнікамі іншых спартклубаў набываецца неабходны спартыўны вопыт, найперш у правядзенні баёў. Шмат значаць і выступленні з тулямі (туль — гэта спалучэнне атакуючых і абарончых рухаў) перад незалежнай судзейскай калегіяй.

Вось і на гэты раз самыя юныя выхаванцы не падвялі свайго трэнера. Ва ўзроставай групе 5—6 гадоў прызёрамі сталі: Аляксандр Ляпко — 1-е месца (баі) і 3-е месца (тулі), Ілья Дзярбееў — два трэція месцы па баях і тулях, Арсеній Курс — 3-е месца (баі), Ксенія Іванова — 1-е месца (баі), 2-е месца (тулі), Аляксандра Лявонцьева — два трэція месцы па баях і тулях, Дамініка Каранец — 1-е месца (баі), 2-е месца (тулі). Два серабра і бронзу сваёй камандзе прынеслі спартсмены ва ўзросце 7—8 гадоў, па баях 2-я месцы занялі Артур Кульба і Рыта Сікорская, 3-е месца — Кірыл Касько. Наступная ўзроставая група, 9—10 гадоў, папоўніла капілку глушчан дзевяццю ўзнагародамі, іх атрымалі Міхаіл Абасаў, Мацвей Жураўлёў і Мікіта Рэмень, бронзавыя медалі па баях, Кірыл Заяц — 3-е месца (баі) і 2-е месца (тулі), Ягор Ясюкевіч і Даша Мілеўская — 2-я месцы па баях, 3-я месцы па тулях. Сярэбраным прызёрам па баях стаў таксама Данік Сыцька, бронзу атрымаў Яраслаў Кандрацюк (узрост 11—13 гадоў). Залаты медаль  для сваёй каманды выйграў і старэйшы яе ўдзельнік (група 14—15 гадоў) Данііл Гарбатоўскі.

Такім чынам, глушчане прывезлі дамоў чатыры залатыя, дзевяць сярэбраных (з улікам 2-га агульнакаманднага месца па тулях) і чатырнаццаць бронзавых медалёў і атрымалі ў выніку кубак за 2-е агульнакаманднае месца ў гэтым чэмпіянаце. Цяпер таэквандысты, па словах іх трэнера Валянціна Сокала, рыхтуюцца да паказальных выступленняў на 9 Мая ў Глуску. На гэта свята яны сталі традыцыйнымі і традыцыйна ж збіраюць шмат гледачоў.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота С. РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

«Мой народ — моя гордость!» — праздничный митинг под таким названием сегодня, 17 сентября, прошел в Глуске

17 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Делегация Глусского района участвует в праздничном мероприятии ко Дню народного единства, которое проходит в Могилёве

17 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко ориентирует на единую стратегию формирования исторической памяти

17 сентября 2025
Читать новость
Общество

Единство начинается с семьи

17 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко в преддверии Дня народного единства помиловал 25 человек

17 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Прямую линию и прием граждан в Глусском райисполкоме 19 сентября проведет Александр Жигун

17 сентября 2025
Читать новость