Темы

Чытаць — сябе ствараць

Чытаць — сябе ствараць

Раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, які адбыўся 20 красавіка, у гэтым годзе сабраў нечакана шмат удзельнікаў — 49. Яны выступалі ў чатырох узроставых групах, і нельга вылучыць самую актыўную, бо ў кожнай колькасць канкурсантаў была прыкладна аднолькавай (плюс-мінус адзін-два чалавекі).

Дэвізам конкурсу былі абраны словы “Чытаем разам, ствараем сябе і краіну!”, а яго ўдзельнікі павінны былі прадставіць на суд журы чытанне верша або празаічнага ўрыўка беларускіх або рускіх аўтараў. Адзначу, што творы гучалі самыя разнастайныя, як у жанравых адносінах, так і па тэматыцы. Дарэчы, гэта быў адзін з крытэрыяў ацэньвання — адпаведнасць выбранага рэпертуару ўзросту выканаўцы. Канкурсанты чыталі вершы і прозу класікаў і сучасных пісьменнікаў (у тым ліку глушчанкі Валянціны Хлань), і я, напрыклад, дзякуючы гэтаму адкрыла для сябе некаторыя новыя цікавыя імёны.

Сямікласнік гімназіі Павел Статкевіч надзвычай эмацыянальна прачытаў верш Кандрата Крапівы “Янка і Карла”

Колькі слоў скажу пра журы. У яго ўвайшлі прадстаўнікі раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму Ігар Сушчэня, Ніна Беразоўская, Таццяна Грыгор’ева, Наталля Някрасава і дырэктар Цэнтра творчасці Глуска Алена Самуйлік. Для ацэнкі выступленняў браліся пад увагу непасрэдна тэхніка чытання (каб было ўсё ў парадку з дыкцыяй, інтанацыяй, вымаўленнем гукаў), а таксама выканаўчае майстэрства,  сцэнічная культура, артыстызм, глыбіня пагружэння ў вобраз і агульнае ўражанне, якое рабіў чытальнік на залу, на гледачоў і, у прыватнасці, на чле-наў журы. На жаль, я не змагла пабачыць выступленні канкурсантаў цалкам, толькі асобныя відэазапісы, але і па іх мяркую, што выбіраць лепшых было не вельмі проста. Таму, мабыць, акрамя прысуджэння прызавых месцаў, журы вырашыла адзначыць даволі вялікую колькасць выканаўцаў заахвочвальнымі дыпломамі. Іх атрымалі гімназісты Паліна Ермакова (4-ы клас) і Яўгенія Нікіціна (8-ы клас), вучні сярэдняй школы № 1 імя Сяргея Грахоўскага Мікіта Леўчанка (2-і клас), Амані Алхаціб (5-ы клас) і Ганна Ляпко (9-ы клас), прад-стаўнікі сярэдняй школы № 2 Ілья Дзідух (1-ы клас), Мікіта Маскаленка (5-ы клас), Ангеліна Хурсанава (10-ы клас), а таксама трэцякласніца Усцярхоўскай школы Лізавета Лёзава.

Ну і, нарэшце, пераможцы. Сярод вучняў першых — чацвёртых класаў дыпломам трэцяй ступені ўзнагароджана Дар’я Урбанская (СШ № 1, 4-ы клас), дыпломам другой ступені — Яна Чарніцына (СШ № 2, 3-і клас). Першае месца падзялілі трэцякласніца сярэдняй школы № 2 Ксенія Пракоф’ева, якая вельмі выразна перадала вобразы персанажаў з байкі Івана Крылова “Страказа і муравей”, і другакласнік сярэдняй школы № 1 Ілья Васілеўскі, які надзвычай артыстычна прачытаў байку “Варона і лісіца” таго ж аўтара.

Ва ўзроставай групе пяты — шосты класы дыплом трэцяй ступені атрымала Дар’я Сарапас (СШ № 2, 6-ы клас), другой ступені — шасцікласнік Заеліц-кай школы Кірыл Лапуцька. Першае месца журы аддало вучані-цы 6-га класа Глускай санаторнай школы Яне Пацкевіч. Верш сучаснай расійскай паэткі Людмілы Каралёвай “Носите на руках детей” у выкананні Яны гучаў вельмі кранальна.

Сярод вучняў сёмых — восьмых класаў трэцяе месца дасталася Івану Алёхну, вучню Заеліцкай школы, дыпломамі другой ступені ўзнагароджаны Крысціна Лапцева з Усцярхоўскай і Таццяна Сапега і Канстанцін Лугін з Клятнянскай школ, усе яны васьмікласнікі. Першае месца заняў Павел Статкевіч, вучань 7-га класа гімназіі, які вельмі эмацыянальна і выразна перадаў змест верша Кандрата Крапівы “Янка і Карла”.

Дыпломам трэцяй ступені ў старэйшай узроставай групе, дзявяты — дзясяты класы, узнагароджана Валерыя Хлань (гімназія, 9-ы клас). Другое месца — у дзесяцікласніцы гімназіі Яўгеніі Кудзелкі, якая выбрала для чытання ўрывак з аповесці “Мястэчка… Мястэчка…” Сяргея Грахоўскага, дзе расказваецца пра жніво, і падчас свайго выступлення нават спявала. Першае месца заняла дзесяцікласніца Наталля Сыцька з Завалочыцкай школы, яна прачытала баладу Вольгі Кіеўскай “Сорок первый — год потерь и страха”.

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

Глуск: 1396—2026. Не глуш, а цэнтр Палесся

20 апреля 2026
Читать новость
Общество

В Минске встретились ветераны Военно-морского флота из всех регионов Беларуси

20 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Победу приближали как могли

18 апреля 2026
Читать новость
Образование

В Глуске управление по труду провело очередную ярмарку вакансий

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Глусчане на республиканском субботнике. Фоторепортаж

18 апреля 2026
Читать новость
Власть

Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв на субботнике работал на животноводческом объекте в ОАО «Турино-агро»

18 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем