Темы

Максі-пачуцці на міні-футболе

Максі-пачуцці на міні-футболе
Каманда Глускага лясгаса заваявала 1-е месца ў раённым першынстве па міні-футболе

Пяць каманд фізічнай культуры ўстаноў і арганізацый Глуска прынялі ўдзел у першынстве раёна па міні-футболе, якое праходзіла ў рамках штогадовай раённай спартакіяды сярод КФК з 1 па 19 чэрвеня на закрытай пляцоўцы, што на раённым стадыёне. За перамогу змагаліся каманды “Жылкамгаса”, лясгаса, райпо, а таксама раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў. Гульні праводзіліся па кругавой сістэме, калі кожная з каманд-удзельніц сустракаецца з усімі сваімі сапернікамі. Фінальны паядынак адбыўся ў дзень закрыцця спаборніцтваў паміж футбаліс-тамі лясгаса і міліцыі і завяр-шыўся нічыёй — 3:3. Ніхто не хацеў саступаць, бо кожная перамога — гэта магчымасць запісаць на свой рахунак жаданыя ачкі, якія і могуць вызначыць месца каманды ў выніковай табліцы. Даволі актыўна гульцоў падтрымлівалі балельшчыкі. Словам, і на міні-футболе кіпелі максі-пачуцці.

Віктар Вежнавец узнагароджвае дыпломам за 2-е месца капітана каманды “Жылкамгаса”

Паколькі большасць у камандах складае моладзь, у тым ліку і члены БРСМ, то разам з фізкультурна-спартыўным клубам раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму арганізатарам гэтых спаборніцтваў выступіў раённы камітэт Беларускага рэс-публіканскага саюза моладзі. Ён і набыў каштоўныя падарункі для ўсіх каманд-удзельніц. Іх уручыла першы сакратар райкама БРСМ Ганна Царык, яна павін-шавала ўсіх з завяршэннем спаборніцтваў, пажадала новых перамог і заклікала працоўную моладзь больш актыўна ўдзельнічаць у спартыўных і культурна-масавых мерапрыемствах, што праводзяцца ў раёне. Дыпломы адпаведных ступеняў капітанам каманд-прызёраў уручыў старшыня фізкультурна-спартыўнага клуба Віктар Вежнавец.

Першае месца ў першынстве раёна па міні-футболе заняла каманда Глускага лясгаса, другое — за футбалістамі “Жылкамгаса”, трэцімі сталі спартсмены раённага аддзела ўнутраных спраў.

Каштоўны падарунак капітану каманды РАУС, заняўшай 3-е месца, уручыла Ганна Царык

Як адзначаюць арганізатары, вельмі крыўдна, што ў  спа-борніцтвах прыняло ўдзел так мала каманд. Гэта тым больш незразумела, што ў міні-футболе колькасць гульцоў невялікая, усяго пяць чалавек у камандзе, і знайсці такую колькасць спар-тсменаў маглі на значна большай колькасці мясцовых прад-прыемстваў. Асабіста маё меркаванне, што ўсё залежыць не столькі ад работнікаў (іх колькасць і насамрэч дазваляе сабраць такую каманду), колькі ад кіраўнікоў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый. Дзе яны зацікаўлены ў прыцягненні работнікаў да заняткаў спортам, там і спартсмены знаходзяцца, а дзе лічаць гэта неабавязковым і няважным, там і маленькую каманду не сабраць. Праўда, яна не збіраецца за адзін дзень, тут патрэбна сістэма работы.

Красамоўны факт: на закрыцці гэтага першынства прысутнічалі кіраўнікі, прадстаўнікі адміністра-цый райаддзела міліцыі, райаддзела па надзвычайных сітуа-цыях і лясгаса. Калі не ігнаруюць кіраўнікі, то ці могуць праігна-раваць іх падначаленыя?

Т. ЛУГАВАЯ

Фота С. РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Актуально

Будьте осторожны на воде

11 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

Ремонт в Глусской детско-юношеской спортивной школе

11 июля 2025
Читать новость
Власть

Александр Лукашенко открыл XXXIV “Славянский базар в Витебске”

11 июля 2025
Читать новость
Общество

Справимся сообща: коммунальные службы и волонтеры вместе устраняют последствия стихии. Фото

10 июля 2025
Читать новость
Власть

Исаченко: к ликвидации последствий грозового фронта привлечены дополнительные ресурсы и силы

10 июля 2025
Читать новость
Общество

В агрогородке Турино прошел сельский сход. Фоторепортаж

10 июля 2025
Читать новость