Темы

Шчасце — дом і работа па душы

Шчасце — дом і работа па душы

У пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя Галіна Ларына змяніла бабруйскую прапіску на Слаўкавічы. Паехала за мужам, які родам з Зоркі. Работы на вёсцы хапала, і праблем з працаўладкаваннем не было. Спачатку была поварам у школьнай сталовай, а вось ужо 23 гады працуе ў сельскай гаспадарцы. У аграфірме “Слаўкавічы”, так тады называлася частка цяперашняй аграфірмы “Слаўгарадскі”, Галіна пачынала даяркай. Працавала старанна, таму ў кіраўніцтва мела добрую рэпутацыю. З прыходам на пасаду старшыні Леаніда Грамыкі ў жыцці Галіны Віктараўны адбыліся змены.

— Неяк пазваў Леанід Сцяпанавіч да сябе і кажа: “Едзь вучыцца на асемянатара, ты зможаш”. Падумала я і згадзілася. Паехала на курсы ў горацкую сельскагаспадарчую акадэмію, а дадому ўжо вярнулася дыпламаваным спецыялістам, — успамінае Галіна Віктараўна падзеі амаль пятнаццацігадовай даўнасці.

Яна дагэтуль удзячна лёсу, што атрымалася менавіта так. Кажа, што асемянатар — гэта яе прафесія і што работу сваю любіць і даражыць ёю. А яшчэ Галіне Віктараўне шанцавала на людзей — тых, хто працаваў побач. Вучоба дала тэарэтычныя веды, а вось на практыцы першымі дарадчыкамі і памочнікамі былі галоўны ветэрынарны ўрач гаспадаркі Аляксандр Слабадзянюк і галоўны заатэхнік Людміла Казюка.

— Людміла Мікалаеўна па ўзросце крыху старэйшая, чым я, і для мяне была што другая маці, — працягвае мая субяседніца. — Яна асаблівая жанчына, у якой спалучаліся прафесіяналізм і чалавечнасць. І цяпер, калі яна пайшла на заслужаны адпачынак, кожная сустрэча з ёй прыносіць радасць. Калі гаварыць пра Аляксандра Віктаравіча, то ён дагэтуль працуе ў нашай гаспадарцы галоўным ветурачом, так што па-ранейшаму застаецца для мяне надзейным дарадчыкам.

Слухаеш Галіну Віктараўну і міжволі думаеш: як усё гладка ды проста атрымліваецца ў яе жыцці. А ўсё таму, што сама яна — пазітыўны чалавек. Колькі яе ведаю, ні разу не бачыла, каб яна злавалася альбо была ў дрэнным настроі. Заўсёды з усмешкай ды добрым словам. Як ва ўзаемаадносінах на рабоце — з загадчыкам фермы Васілём Прыдыбайлам і жывёлаводамі,  так і дома — з мужам, дзецьмі і ўнукамі. Дарэчы, муж Анатоль Віктаравіч працуе на гэтай жа слаўкавіцкай ферме даглядчыкам  цёлак узнаўлення. А дзеці, дык дзве малодшыя яшчэ пры іх, яны школьніцы, а тры старэйшыя дачкі ўжо маюць свае сем’і і падарылі бабулі з дзядуляй сямёра ўнукаў. Вось цяпер і мяркуйце: шчаслівая гэта жанчына ці не? Я думаю, што так, бо шчасце яе надзейнае і трывалае.

Вольга ЧУЧВАЛ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Культура

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. МЕРОПРИЯТИЯ В ГЛУСКЕ 15—16 НОЯБРЯ

14 ноября 2025
Читать новость
Актуально

Ответственность за нарушение иностранцами законодательства Республики Беларусь

14 ноября 2025
Читать новость
Общество

Пешеход попал под колеса легковушки на пересечении улиц Кирова и Социалистической в Глуске

14 ноября 2025
Читать новость
Творческие проекты

Глушчына. Ад вызвалення да Перамогі

14 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о НАН: без науки никуда, время сейчас такое

13 ноября 2025
Читать новость
Актуально

Индивидуальный предприниматель из Могилёва уплатил 23,5 тыс. рублей за применение схемы ухода от налогообложения

13 ноября 2025
Читать новость