Темы

Ільіч

Ільіч

У кожнай вёсцы ёсць памочнікі мясцовай улады. Ініцыятыўныя, неабыякавыя, творчыя, яны дапамагаюць і старшыням сельскіх Саветаў, і аднавяскоўцам у вырашэнні надзённых праблем. На мінулым тыдні я пазнаёмілася з адным з такіх людзей. Гэта Уладзімір Арцёмчык з Бабірова, стараста гэтай вёскі. Стаў ім не так даўно, крыху больш за год. Тое, што ўсклалі на яго такі грамадскі абавязак, цалкам апраўдана: усё жыццё Уладзімір Ільіч пражыў у родным сяле, сорак два гады працаваў загадчыкам Бабіроўскага клуба. Канешне ж, ведае кожнага: і мясцовага, і прыезджага чалавека.

Сёння ў Бабірове налічваецца прыкладна дзвесце сорак жыхароў. Цікаўлюся ў старасты, з якімі праблемамі часцей звяртаюцца да яго людзі. Адказвае, што адны просяць дапамагчы з асвятленнем вуліцы, другія — з апрацоўкай прысядзібных участкаў. Бывае, суседзі пасварацца — са скаргамі і просьбамі ідуць. Усіх трэба выслухаць, пастарацца дапамагчы.

— Не бывае праблем, якія немагчыма вырашыць. Самае галоўнае — не прайсці міма чужой бяды,— лічыць Уладзімір Ільіч. — Чалавек не павінен адчуваць сябе адзінокім.

Вяскоўцы заўсёды могуць разлічваць на старасту, але і ён мае патрэбу ў іх дапамозе. Так, не раз па просьбе старшыні Савета і старасты бабіроўцы ўдзельнічалі ў суботніках, добраўпарадкоўвалі могілкі і вуліцы. Разам жыхары вёскі шмат чаго добрага зрабілі. Разам яны і святы адзначаюць: Масленіцу, Каляды, Вялікдзень… І тут без Ільіча не абыходзіцца, ён заўжды дапамагае ў арганізацыі культурных мерапрыемстваў. А як жа не дапамагчы? Па-першае, столькі год у культуры адпрацаваў, а па-другое, жонка Любоў Васільеўна зараз загадвае мясцовым клубам. Дарэчы, Арцёмчыкі — добрая сямейная пара і дбайныя гаспадары. Трымаюць гаспадарку, вырошчваюць садавіну і агародніну. Для ўнукаў, якія прыязджаюць на лета, зрабілі цудоўную дзіцячую пляцоўку з арэлямі і басейнам.

За сваю працу стараста грошы не атрымлівае. Але ці важна гэта для яго? Мне здалося, што галоўнае для Ільіча тое, што ён можа прыносіць карысць людзям, што на яго разлічваюць, да яго звяртаюцца, калі патрэбна дапамога. А для кіраўніцтва Калаціцкага сельскага Савета, па словах яго старшыні Міхаіла Дайнекі, такія людзі, як Уладзімір Арцёмчык, — апора і падтрымка, іх, безумоўна, цэняць і паважаюць, без іх, кажуць, як без рук.

Ганна АЎТУХОВА

Фота Вольгі ЧУЧВАЛ

Последние новости

Общество

Пра што пісала «Радзіма» 30 год назад

22 июня 2026
Читать новость
Будь в курсе

Правовой профсоюзный прием пройдет 25 июня в Глусском лесхозе

22 июня 2026
Читать новость
Образование

Резервный день: более 120 человек сдадут ЦЭ по госязыкам

22 июня 2026
Читать новость
Общество

«Поезд Памяти — 2026»: юбилейный маршрут стартовал в Бресте

22 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: наша память — щит, которым мы сдерживаем агрессию воинствующего реваншизма

22 июня 2026
Читать новость
Общество

22 июня  — День всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны и геноцида белорусского народа

22 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем