Темы

Вялікі пажар і народная будоўля

Вялікі пажар і народная будоўля

Лета 1992 года ў Беларусі выдалася самым сухім за ўсю гісторыю метэаназіранняў, а жнівень яшчэ і вельмі гарачым. Па сведчанні сіноптыкаў, 11 жніўня 1992 года тэмпература паветра ў Мінску пабіла шматгадовы рэкорд — плюс 34,4 градуса. У такіх умовах пажар можа ўзнікнуць ад любой іскрынкі.

У Глускім раёне ў жніўні 1992-га гарэлі лясы і тарфянікі. У некаторых вёсках жыхары наладзілі начное патруляванне на выпадак пажару. Але бяда ўсё ж такі прыйшла: 11 жніўня здарылася сапраўдная трагедыя, якой не было на Глушчыне з часоў вайны. За паўгадзіны амаль поўнасцю згарэлі дзве вёскі, Калюга і Сельцы. Пра тое, як разгортваліся падзеі, пісала наша раённая газета “Радзіма”: на першай паласе ў нумары за 15 жніўня выйшаў матэрыял Навума Сандамірскага “Трагедыя”. У першую чаргу ўражваюць фотаздымкі да артыкула: бусел ходзіць па згарэўшым полі, на якім яшчэ пару гадзін таму каласілася жыта, высокія пячныя трубы на пажарышчы — гэта ўсё, што засталося ад людскіх дамоў. Не абышлося, на жаль, і без чалавечых ахвяр: у агні загінулі дзве жанчыны. На дапамогу з Глуска хутка прыбылі пажарныя атрады прадпрыемстваў і арганізацый, але “агонь успыхваў там, дзе яго менш за ўсё чакалі, “з’ядаў” усё на сваім шляху: дамы, прыбудовы, хлявы, стагі сена, хатнюю жывёлу”. Аўтар артыкула Навум Сандамірскі апісвае страшныя карціны, убачаныя на свае вочы: “Пасярод згарэўшага двара ляжала абгарэлая свіння, а быццам раздаўлены горам гаспадар прасіў у нас нож, каб прыкончыць жывёліну і тым самым спыніць яе пакуты”. Так, у людзей пагарэлі не толькі хаты, але і жывёла — куры, свінні, трусы.

Чаму так здарылася, якая прычына такога вялікага пажару? Магчыма, вінаваты лясны пажар, які перакінуўся на вёску. А некаторыя сяльчане вінавацілі нейкі КамАЗ, які за колькі хвілін да трагедыі праехаў па вясковай вуліцы, і ў хуткім часе вёска загарэлася ці то ад іскры, ці то ад кінутай незатушанай цыгарэты. На сайце www.90s.by змешчана наступная інфармацыя: “У нацыянальным дакладзе аб стане навакольнага асяроддзя за 2005 год Міністэрства прыродных рэсурсаў агучыла яшчэ адну прычыну пажараў 1992 года — паўсюдныя палы сухой травы. Эканамічны крызіс прывёў да дэфіцыту тэхнікі і паліва ў калгасах, і, каб атрымаць дадатковыя ўгнаенні, пачалі паўсюдна спальваць іржышча, салому і бацвінне”. Так ці інакш — адбылася страшная трагедыя. Дарэчы, у той жа дзень вакол Калюгі, Макавіч, Сельцаў, Юзафова гарэлі лясы, тарфянікі, палі. Пажарныя, салдаты і простыя людзі напружана працавалі, каб прадухіліць распаўсюджванне пажару.

Пагарэльцам з Калюгі і Сельцаў 11 жніўня прадаставілі аўтобусы і прапанавалі паехаць начаваць у гасцініцу, але ўсе адмовіліся ехаць у райцэнтр. На наступны дзень пасля трагедыі выканкам раённага Савета народных дэпутатаў прыняў неадкладныя меры па аказанні дапамогі жыхарам згарэўшых вёсак. Было арганізавана рассяленне людзей па гаспадарках раёна. Аддзел адукацыі бясплатна забяспечыў людзей ложкамі і пасцельнай бялізнай. Пацярпелым аказалі і грашовую дапамогу. Не засталіся ўбаку і журналісты раённай газеты — яны пералічылі свой дзённы заробак у дапамогу пагарэльцам.

Па факце пажару і гібелі людзей была ўзбуджана крымінальная справа. Праз газету “Радзіма” (нумар ад 19 жніўня 1992 года) Глускі РАУС шукаў сведак і звярнуўся да грамадзян па дапамогу: “Аддзел унутраных спраў райвыканкама звяртаецца з просьбай да ўсіх грамадзян, якія знаходзіліся 11 жніўня ў 13:30 у раёне ўзнікнення пажару, пазваніць у міліцыю”.

На людскую бяду адгукнуліся не толькі глушчане, а і неабыякавыя людзі амаль з усіх куткоў Беларусі — дапамагалі рэчамі, грашамі. А 28 жніўня 1992 года Калюгу І Сельцы наведаў тагачасны старшыня Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Кебіч. Пра візіт кіраўніка Урада пісала раёнка ў нумары за 2 верасня 1992 года. Прэм’ер-міністр пагутарыў з пагарэльцамі і паабяцаў, што дзяржава, нягледзячы на цяжкі эканамічны стан, акажа падтрымку, дапаможа справіцца з бядою. Сяльчанам прапанавалі паставіць новыя дамы на іншай вуліцы, але яны папрасілі, каб новае жыллё будавалі на месцы старых хат: “Нам нават наша пагарэліца дарагая. Будаваць бу-дзем тут, дзе нарадзіліся і пражылі ўсё жыццё!”. І вось, як адзначаецца ў раёнцы ў нумары за 5 верасня, ужо 31 жніўня пачаліся работы па адраджэнні пацярпелых ад агню вёсак. Прыбылі праекціроўшчыкі інстытута “Магілёўсельбуд”, Міністэрства абароны прыслала 70 салдат з будаўнічай тэхнікай, якія правялі санітарную ўборку пагарэлішчаў. Прыехалі глускія будаўнікі, а таксама амаль з усіх раёнаў Магілёўскай вобласці, са Светлагорска і Салігорска. Для будоўлі прывезлі ўсе неабходныя матэрыялы. Тым часам у ваколіцах згарэўшых вёсак ваенныя ўсё яшчэ тушылі ачагі пажараў на тарфяніках. На 12 кіламетраў працягнуліся трубы ад рэчкі Камарынкі каля Калюгі да тарфянікаў. Ачагі тушылі 17 чалавек з бабруйскай вайсковай часці. Салдаты ўстанавілі на беразе рачулкі чатыры перапампоўваючыя станцыі, і пад напорам вады агонь паціху адступаў. На старонках “Радзімы” (у нумары за 23 верасня 1992 года) быў надрукаваны фотаздымак таго самага вадзянога трубаправода.

У сярэдзіне верасня карэспандэнт “Радзімы” Сяргей Анташкевіч пабываў на будоўлі ў Калюзе і Сельцах. У нумары ад 19 верасня выйшаў рэпартаж пад назвай “Як на фронце!”: “На адраджэнне вёсак Савет Міністраў Беларусі адвёў усяго тры месяцы… Над вёскамі зараз вырас лес са стрэл пад’ёмных кранаў, ракочуць маторамі бульдозеры, экскаватары, бетонамяшалкі…”. На спецыяльны банкаўскі рахунак для пагарэльцаў увесь час паступалі грошы ад людзей і арганізацый.

Вёскі аднаўляліся вельмі хуткімі тэмпамі. Ужо ў канцы кастрычніка 1992 года ў раённай газеце быў надрукаваны артыкул “Адрадзіліся Калюга і Сельцы”: “Менш за два месяцы спатрэбілася будаўнікам, каб адрадзіць згарэўшыя вёскі…Завяршаюцца аддзелачныя работы, і хутка ўсе 40 дамоў будуць заселены”. У пачатку лістапада ў Калюгу і Сельцы зноў наведаўся Прэм’ер-міністр Вячаслаў Кебіч, каб самому пабачыць адбудаваныя вёскі, дазнацца, як уладкаваліся людзі, пагутарыць з імі. З нагоды адраджэння вёсак 20 лістапада 1992 года адбыліся ўрачыстасці, падчас якіх была адкрыта мемарыяльная дошка, устаноўленая ў самым пачатку Калюгі як памяць аб той страшнай трагедыі. На ёй высечаны словы: “Вёска Калюга загінула ў агні пажару 11 жніўня 1992 года. Воляй беларускага народа яна паўстала з папялішча ў новым, яшчэ лепшым абліччы…”.

Падшыўку гартала Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота з сайта 90s.by

Последние новости

Духовность

Встреча в Свято-Богоявленском храме Глуска

5 мая 2024
Общество

5 мая — День печати

5 мая 2024
Общество

ПАСХАЛЬНОЕ ПОСЛАНИЕ ЕПИСКОПА БОБРУЙСКОГО И БЫХОВСКОГО СЕРАФИМА

5 мая 2024
Происшествия

Возле деревни Згоды Глусского района нашли снаряд времен войны

4 мая 2024
Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Общество

Лагатып да 100-годдзя з дня ўтварэння Глускага раёна выбраны

4 мая 2024
Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024