Дзеці ідуць у школу

Нядаўна пачула жарт пра тое, што 1 верасня адбываецца самы грандыёзны флэшмоб, калі тысячы дзяцей выпраўляюцца ў свае школы. У Беларусі да заняткаў сяголета прыступяць каля 1 мільёна вучняў, у тым ліку 110 тысяч першакласнікаў. У Магілёўскай вобласці за парты сядуць больш за 110 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак. У нашым Глускім раёне ў гэтым годзе будуць працаваць дзевяць школ: дзве сярэднія, гімназія і шэсць навучальна-педагагічных комплексаў. Вучыцца ў іх будуць, па папярэдніх падліках, 1 465 вучняў, з іх упершыню прыступяць да заняткаў 134 першакласнікі.
Алена ВАЛОШКА
Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА
На здымку: вучаніцы 3-га класа сярэдняй школы № 1 імя С. І. Грахоўскага сёстры Насця і Ксенія Івановы і іх аднакласнік Ягор Іваноў.